Аляксей Канідзеевіч Фле́гантаў ( — ) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Падмаскоўі і на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр.
Біяграфія А. К. Флегантаў нарадзіўся ў сяле Алочы (зараз у Нерчынска-Завадскім раёне Забайкальскага края Расіі). З казакоў. Працаваў настаўнікам у Хабараўскім павеце. У 1917 годзе скончыў школу прапаршчыкаў. дзельнік Грамадзянскай вайны, барацьбы за Савецкую ўладу на Далёкім Усходзе. У 1918 годзе сфарміраваў чырванаармейскі атрад, удзельнік баявых дзеянняў Усурыйскага фронтуФлегонтов Алексей Кандиевич — Биография . Пазней — камандзір партызанскага атрада на Далёкім усходзе, камандзір палка, камандзір стралковай брыгады ў скаладзе Амурскай дывізіі, начальнік 1-й Амурскай дывізіі Народна-рэвалюцыйнай арміі Далёкаўсходняй рэспублікі, камандзіра стралковай дывізіі 2-й Амурскай арміі, камандзір 5-й Хабараўскай дывізіі, член Ваеннага савета Забайкальскай ваеннай акругі, часова выконваў абавязкі яе камандуючага. У снежні 1921 г. А. К. Флегантаў у складзе групы быў накіраваны ў тыл белай арміі з мэтай арганізацыі партызанскага руху. У Сучанскай даліне ён арганізаваў савет партызанскіх атрадаў і да красавіка 1922 г. быў камандуючым партызанскім сіламі Прымор'я.
У 1922—1941 гг. А. К. Флегантаў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Хабараўску, Кіеве, Маскве, член УЦВК СССР, кіраваў камітэтам па справах друку Далёкаўсходняга крайвыканкама.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі (з лета 1941 г.). Удзельнічаў у арганізацыі партызанскага руху на тэрыторыі Смаленскай і Маскоўскай абласцей. У жніўні 1942 года створаны па ініцыятыве Флегантава кавалерыйскі атрад пад яго камандаваннем быў накіраваны на тэрыторыю Беларусі. З кастрычніка 1942 г. па сакавік 1943 г. А. К. Флегантаў камандзір партызанскай брыгады «За Радзіму», дзейнічаўшай на тэрыторыі Маларыцкага і Дзівінскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Асіповіцкага і Бабруйскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці, а таксама на тэрыторыі Валынскай вобласці Украіны.
11 сакавіка 1943 г. А. К. Флегантаў загінуў у баі з карнікамі ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Пахаваны ў брацкай магіле каля вёскі Макаўе Асіповіцкага раёна. Партызанскай брыгадзе «За Радзіму» 9 красавіка 1943 г. было прысвоена яго імя.
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Памяць Імем А. К. Флегантава названая адна з вуліц у ХабараўскуИмена героев ВОВ на улицах Хабаровска . У 1974 г. на ўшанаванне памяці А. К. Флегантава ў горадзе Чэрвень ўстаноўлены яго скульптурны партрэт. Імя А. К. Флегантава прысвоена школе № 2 горада Чэрвень.
Бібліяграфія Флегонтов А. К. Партизанской тропой. 15-летие Октябрьской революции и 10-летие Советов на Дальнем Востоке. — Хабаровск: Дальгиз, 1932. — 32 с.Флегонтов А. К. Партизанской тропой Флегонтов А., Яньков П. Уссурийский фронт — Владивосток: Дальгиз, 1932.Уссурийское Казачье Войско в 1917—1922 гг.
Літаратура
Спасылкі Залесский К. А. Великая Отечественная война. Большая биографическая энциклопедия, 2013 г. Флегонтов Алексей Кандиевич — Биография Имена героев ВОВ на улицах Хабаровска
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны