Флата́цыя (, , літаральна — плаванне на паверхні вады) — працэсы раздзялення дробных цвёрдых часцінак у воднай суспензіі (пульпе) або растворы і вылучэння кропель дысперснай фазы з эмульсіі, заснаваны на адрозненні іх канцэнтрацыі (адсорбцыі) на мяжы падзелу фаз у залежнасці ад іх паверхневай актыўнасці і змочвальнасці вадкасцюГорная энциклопедия.
Гідрафобныя часцінкі (дрэнна змочваюцца) замацоўваюцца на мяжы падзелу фаз (звычайна газу і вадкасці) і аддзяляюцца ад гідрафільных (добра змочваюцца) часцінак.
Існуюць масляная, плёначная, пенная, іонная і электрафлатацыя.
Масляная і плёначная флатацыя Метад маслянай флатацыі прапанаваны ў Вялікабрытаніі ў 1860 годзе У. Хайнсам. Зыходны матэрыял перамешваецца з маслам і вадой. Сульфідныя мінералы змочваюцца маслам і ўсплываюць на паверхню, адкуль здымаюцца. Гэты від флатацыі выкарыстоўваўся у працэсах абагачэння графітавай руды ў Марыупалі (1904). Пасля ўдасканалення гэты метад выкарыстоўваўся пры абагачэнні марганцавых руд, дазваляючы здабываць тонкія шламы.
Здольнасць дробных гідрафобных часцінак утрымлівацца на паверхні вады была выкарыстана пры стварэнні метаду плёначнай флатацыі (А. Нібеліус, ЗША, 1892 г. і А. Мак-Куістэн, Влікабрытанія 1904 г.). Метад плёначнай флатацыі не атрымаў значнага выкарыстання на практыцы, аднак паслужыў асновай стварэння метаду пеннай флатацыі.
Пенная флатацыя
Пенная флатацыя з’яўляецца найбольш распаўсюджаным спосабам абагачэння рудХімічны партал ChemPort.Ru. Першы патэнт на гэты метад выдадзены Адольфу и Артуру Беселям ў Германіі ў 1877 годзе. Адбываецца ў трохфазным асяроддзі (пульпе): цвёрдыя часцінкі—вадкасць—газ. Цвёрдая фаза складаецца са здробненай руды, вадкая — з вады, прадуктаў вышчалачвання мінералаў, флатагентаў, калоідных часцінак і інш. Газавая фаза утвараецца з дробных пузыркоў паветра або іншага газу, якія ўтвараюцца пры праходжанні праз аэратар.
Іонная флатацыя Метад іоннай флатацыі распрацаваны ў 1950-х гг. у ПАР з мэтай ачысткі вады і здабычы карысных складнікаў з разбаўленых раствораўАртыкул на сайце ХиМиК.ру. Асобныя малекулы іоны, таксама тонкадысперсныя і калоідныя часцінкі ўзаемадзейнічаюць з флатагентамі і пераносяцца пузыркамі газу ў пену або плёнку на паверхні раствору. Магчыма выкарыстанне гэтага метады ў перапрацоўцы прамысловых стокаў, марской вады, тэрмальных падземных вод і інш.
Электрафлатацыя Метад электрафлатацыі выкарыстоўвае пузыркі вадароду і кіслароду, што ўтвараюцца пры электралітычным раскладанні вады.
Літаратура
Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру Горная энциклопедия Хімічны партал ChemPort.Ru
Катэгорыя:Абагачэнне карысных выкапняў Катэгорыя:Металургічныя працэсы і аперацыі Катэгорыя:Хімічная прамысловасць Катэгорыя:Метады раздзялення