Завіле́йскі павет (1795—1842), Свянця́нскі павет (1842—1920) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гг. Цэнтр — горад Свянцяны.

Адміністрацыйны падзел У 1913 г. ў склад павета ўваходзіла 21 воласць: Аляксандраўская (цэнтр — в. Жукойні), Вішнеўская, Войстамская (цэнтр — м. Войстам), Гадуцішская, Даўгелішская (цэнтр — с. Новыя Даўгелішкі), Дубатоўская, Заблоцішская, Занарацкая (цэнтр — в. Блізнікі), Кямелішская, Кабыльніцкая, Камайская, Кукуцішская, Лынгмянская, Лынтупская, Мелеганская, Міхайлаўская (цэнтр — застава Пяршукшта), Свянцянская, Свірская, Цверацкая (цэнтр — с. Папоўка), Шэметаўская (цэнтр — м. Шэметава), Ясеўская (цэнтр — в. Загач).

Гісторыя Завілейскі павет у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1842 пераназваны ў Свянцянскі павет. У 1920 годзе павет адышоў да Польскай Рэспублікі.

Насельніцтва 1880 год — 145,5 тыс. чал. (без горада Свянцяны). Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 172,2 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 47,5 %; літоўцы — 33,8 %; яўрэі — 7,1 %; палякі — 6,0 %; рускія — 5,4 %. У павятовым горадзе Свянцяны пражывала 6025 чал.Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў Ураднікі павета Свянцянскія павятовыя маршалкі

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні