V дынастыя — старажытнаегіпецкая дынастыя фараонаў эпохі Старажытнага царства, якая кіравала каля 2504—2347 гг. да н.э.
Падчас кіравання V дынастыі адбыліся важныя змены ў Старажытнаегіпецкай рэлігіі: з'яўляецца памінальная літаратура Тэксты пірамід, культ бога Ра набывае ўсё большае значэнне, у Абусіры будуюцца храмы прысвечаныя богу Ра, распаўсюджваецца культ бога Асірыса.
Спіс фараонаў дынастыі Усеркаф — каля 2504—2496 да н.э. Сахура — каля 2496—2483 да н.э. Неферыркара Какаі — каля 2483—2463 да н.э. Шэпсескара — каля 2463—2456 да н.э. Неферэфра — каля 2456—2445 да н.э. Ніўсера — каля 2445—2414 да н.э. Менкаўхор — каля 2414—2405 да н.э. Джэдкара — каля 2405—2367 да н.э. Уніс — каля 2367—2347 да н.э.
Літаратура
Hermann A. Schlögl: Das Alte Ägypten. Geschichte und Kultur von der Frühzeit bis zu Kleopatra. C. H. Beck, München 2006, ISBN 3-406-54988-8 Peter A. Clayton: Die Pharaonen. Bechtermünz, Augsburg 1998, ISBN 3-8289-0661-3
Катэгорыя:Дынастыі Старажытнага Егіпта