Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Яглевічы (Івацэвіцкі раён). Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Пабудаваная ў 1760 годзе. У 1986 годзе царква згарэла, была помнікам рэспубліканскага значэння.
Архітэктура Трохзрубная пабудова. Да квадратнага ў плане асноўнага аб’ёма прылягаюць з усходу пяцігранная апсіда, з захаду — бабінец. Асноўны аб’ём накрыты стромкім двухсхільным гонтавым дахам, да якога прымыкае шатровае пакрыццё апсіды, завершанай шасцігранным барабанам з галоўкай. Сцены зрубаў ашаляваныя гарызантальна, верхняя і ніжняя часткі дэкарыраваныя паясамі вертыкальнай шалёўкі. Вокны вялікія, прамавугольныя. Галоўны фасад утварае прысадзістая званіца, падзеленая карнізам на два ярусы і завершаная двухсхільным пакрыццём. У інтэр'еры цэнтральны аб’ём звязаны з алтарным зрубам і бабінцам вялікім праёмамі. Хоры — на другім ярусе бабінца.
Літаратура «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993
Спасылкі
Катэгорыя:Яглевічы Катэгорыя:З’явіліся ў 1760 годзе Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:1760 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі