Гары́фуна (саманазвы: Garifuna, Karif) —– аравакская мова, родная мова гарыфунаў. Распаўсюджана на Карыбскім ўзбярэжжы краін Цэнтральнай Амерыкі і ў астраўной краіне Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Колькасць носьбітаў (2014 г.) — 154 000 чал.Garifuna

Гісторыя Па свайму паходжанню гарыфуна з'яўляецца крэольскай мовай. Асновай для яе стала мова аравакаў-іньеры, якія насялялі Малыя Антыльскія астравы. Фарміраванне адбывалася ў некалькі этапаў: Змяшэнне з мовай карыбаў, якія заваявалі Малыя Антыльскія астравы ў XII — XV стст. Запазычанне лексікі афрыканцаў у выніку іх асіміляцыі індзейцамі на востраве Сент-Вінсент у XVII ст. Лексічны ўплыў французскай і англійскай моў у XVIII ст. Лексічны ўплыў іспанскай мовы пасля перасялення гарыфунаў у Цэнтральную Амерыку ў 1797 г.

Слоўнікавы запас утрымоўвае словы наступнага паходжання: 45% аравакскага 25% карыбскага 15% французскага 10% англійскага 5% іспанскага, афрыканскага і англійскай марской тэрміналогіі

У нашы дні ўжываецца пераважна ў вуснай форме, у тым ліку на радыёethnologue.com.

Асаблівасці Для гарыфуна характэрна наяўнасць жаночай і мужчынскай моў з асобнай стылістыкай маўлення і лексікай.

У 2008 г. мова гарыфунаў, а таксама іх музыка і танцы прызнаны ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчынай чалавецтваunesco.org.

Катэгорыя:Аравакскія мовы Катэгорыя:Крэольскія мовы Катэгорыя:Мовы Беліза Катэгорыя:Мовы Гватэмалы