Іван Іосіфавіч Ясіновіч (, в. Рагатка,  — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя Леніна ў 1937 годзе.

З 1938 года загадчык аддзелам, з 1940 года сакратар Смалявіцкага РК КП(б)Б. У партызанах са жніўня 1941 года: камандзір групы, камісар атрада. У кастрычніку 1942 — ліпені 1944 года сакратар Плешчаніцкага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова ў сакавіку—чэрвені 1944 года камісар партызанскай брыгады імя М. І. Калініна.

У 1944—1960 гадах на партыйнай, савецкай і гаспадарчай працы.

Літаратура

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС