Сымен () — горны хрыбет у паўночнай частцы Эфіопскага нагор’я на паўночны ўсход ад Гондэра. Назва мясцовасці на амхарскай мове азначае «поўнач». Найвышэйшы пункт — гара Рас-Дашэн вулканічнага паходжання. Яе вышыня над узроўнем мора па розных крыніцах ацэньваецца ад 4533 м да 4620 м. Гэта найвышэйшы пункт Эфіопіі і чацвёрты ў Афрыцы.
З-за вышыннасці Сыменскія горы — адно з нямногіх месцаў у Афрыцы, дзе снег выпадае рэгулярна. Сымен складаецца з плато, падзеленых далінамі і з узвышанымі вяршынямі. Падобную геалагічную будову ў Афрыцы маюць Драконавыя горы на поўдні кантынента. Частка тэрыторыі плошчай 22,5 тыс. га ў 1969 годзе была адведзена пад нацыянальны парк Горы Сымен, які ў 1978 г. стаў аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі Simien Mountains National Park TREKKING THE SIMIEN MOUNTAINS: INSIDE ETHIOPIA’S DYING WORLD HERITAGE SITE
Катэгорыя:Горы Эфіопіі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Эфіопіі