Сядзібна-паркавы ансамбль Корвін-Мілеўскіх існаваў у XIX — першай палове XX ст. у в. Лаздуны (цяпер Іўеўскі раён).
Архітэктура
Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак быў пастаўлены на бутавы цокаль і завяршаўся вальмавым гонтавым дахам. Атынкаваныя звонку сцены прарэзвалі прамавугольныя аконныя праёмы, у першым паверсе завершаныя трохвугольнымі франтончыкамі, у другім — плоскімі сандрыкамі. Галоўны ўваход вылучала аркадная галерэя, над якой была тэраса з трыма драўлянымі калонамі, што падтрымлівалі трохвугольны шчыт з дзвюма прамавугольнымі вокнамі. Планіроўка анфіладная. Да палацу прылягаў парк, у якім стаялі разнастайныя гаспадарчыя збудаванні, у т.л. двухпавярховы драўляны лямус, вырашаны ў выглядзе васьміграннай вежы з галерэйкай на другім паверсе і шатровым гонтавым пакрыццём.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Іўеўскага раёна Катэгорыя:Корвін-Мілеўскія Катэгорыя:Лаздуны 1 Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў XX стагоддзі