thumb|Раён Мітэ ў адміністрацыйнай акрузе Мітэ thumb|Від на Мітэ з Французскага сабора. Бачныя Берлінскі кафедральны сабор, тэлевежа і Чырвоная ратуша. Мітэ ( — «цэнтр») - раён у складзе аднайменнай адміністрацыйнай акругі Берліна.

Гэты раён ахоплівае галоўным чынам усю гістарычную частку сталіцы Германіі, дзе знаходзяцца шматлікія славутасці горада. На тэрыторыі раёнаў Мітэ і Тыргартэн размяшчаюцца ўсе ўстановы бундэстага, бундэсрата і федэральнага ўрада, а таксама большасць пасольстваў.

Да адміністрацыйнай рэформы 2001 года раён Мітэ з'яўляўся самастойнай адміністрацыйнай акругай, а сучасная акруга Мітэ ўтварылася ў выніку зліцця старых акруг Мітэ, Тыргартэн і Ведынг.

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Берліна

Катэгорыя:Мітэ (акруга)