Вялікі Берлін () — абазначэнне тэрыторыі Берліна ў яго сучасных межах, якія ўзніклі ў 1920 годзе. Пазней былі зроблены некаторыя тэрытарыяльныя карэктуры, але ў цэлым межы Берліна засталіся з 1920 года нязменнымі.

Перадгісторыя 1 сакавіка 1816 года ў правінцыі Брандэнбург каралеўства Прусія былі вылучаны тры адміністрацыйныя акругі: Берлінская, Патсдамская і Франкфурцкая. Берлінская адміністрацыйная акруга () складалася з горада Берліна і яго наваколляў — гарадоў Шарлотэнбург і Ліхтэнберг, і паселішчаў Штралау і Гезундбрунен. Праз шэсць гадоў, 1 студзеня 1822 года з фінансавых меркаванняў Берлінская адміністрацыйная акруга была ліквідавана і яе тэрыторыя была ўключана ў Патсдамскую адміністрацыйную акругу правінцыі Брандэнбург. Пры гэтым сам горад Берлін утварыў гарадскую акругу (). Тэрыторыі, размешчаныя на поўнач ад Шпрэе, засталіся ў акрузе Нідэрбарнім, а тэрыторыі на поўдзень ад Шпрэе — у акрузе Тэльтаў-Шторкаў.

З развіццём індустрыялізацыі Германіі горад Берлін пачаў імкліва расці. Ужо з 1820 года вяліся дыскусіі пра ўваходжанне ў склад Берліна прылеглых сельскіх паселішчаў Моабіт і Ведынг, якія ўваходзілі ў акругу Нідэрбарнім, горада Шонеберг і сельскага паселішча Тэмпельгоф, якія ўваходзілі ў акругу Тэльтаў. Пасля шматлікіх дыскусій 28 студзеня 1860 года было прынята рашэнне аб уваходжанні гэтых чатырох тэрыторый у склад Берліна з 1 студзеня наступнага года.

У 1875 годзе выказваліся прапановы вылучыць са складу правінцыі Брандэнбург, куды ўваходзіў тады Берлін, новую правінцыю Берлін, якую прапанавалася ўтварыць з гарадоў Берлін, Шарлотэнбург, Шпандау і Кёпенік, а таксама акруг Тэльтаў і Нідэрбарнім. Аднак гэтыя прапановы не былі зацверджаны. У 1881 годзе Берлін ўсё ж быў вылучаны з правінцыі Брандэнбург і атрымаў правы самастойнай правінцыі, хоць афіцыйна новай правінцыі ўтворана не было.

Закон аб утварэнні Вялікага Берліна

Закон аб пашырэнні межаў Берліна (так званы «закон аб Вялікім Берліне», быў прыняты 27 красавіка прускім ландтагам (164 — «за», 148 — «супраць») і набыў моц 1 кастрычніка 1920 года. Паводле гэтага закона, у склад горада Берліна ўключаліся шэсць былых самакіравальных гарадоў: Берлін-Ліхтэнберг, Берлін-Шонеберг, Берлін-Вільмерсдорф (у 1912 годзе тры прыгарада Берліна, якія ўшчыльную прылягалі да яго, — Ліхтэнберг, Шонеберг і Вільмерсдорф ужо атрымалі прыстаўку «Берлін»), Шарлотэнбург, Нойкёльн і Шпандау. Акрамя таго, да тэрыторыі Берліна далучаліся Нідэрбарнім, Остгафельланд і Тэльтаў, гарадская абшчына Кёпенік, 59 сельскіх абшчын і 27 маёнткаў, якія адышлі ад прылеглых раёнаў. Акрамя таго, у Берлін увайшоў зямельны ўчастак з Берлінскім Гарадскім палацам, які дагэтуль з'яўляўся прыватным маёнткам і адміністрацыйна не належаў Берліну.

Да насельніцтва старога Берліна ў 1,9 млн чалавек на момант выхаду закона дадалося яшчэ каля 1,9 млн жыхароў, у тым ліку 1,2 млн чалавек з 7 былых самастойных гарадоў. Такім чынам, вобласць Берліна павялічылася з 66 км² да 878 км², і горад ператварыўся ў трэці па колькасці насельніцтва горад у свеце пасля Лондана і Нью-Ёрка.

Ва ўзніклым Вялікім Берліне было ўтворана 20 гарадскіх раёнаў. Са старога Берліна ўтварыліся раёны: Мітэ, Тыргартэн, Ведынг, Прэнцлаўэр-Тор, Галешэс-Тор і Фрыдрыхсгайн (з вёскай Штралау). З ізноў далучаных гарадоў і сельскіх абшчын былі ўтвораны раёны Шарлотэнбург, Шпандау, Вільмерсдорф, Шонеберг, Нойкёльн, Кёпенік, Ліхтэнберг, Панкаў, Райнікендорф, Штэгліц, Цэлендорф, Тэмпельгоф, Трэптаў і Вайсензэе, якія атрымалі назвы па найбольш буйных адміністрацыйных адзінках, якія ўваходзілі ў іх.

Змены пасля 1920 года 1921: Перайменаванне раёнаў: Прэнцлаўэр-Тор у Прэнцлаўэр-Берг, Галешэс-Тор у Кройцберг. 1928: Сядзіба Дзюпель далучана да Берліна ў складзе раёна Цэлендорф. 1934: Раён Фрыдрыхсгайн пераназваны ў Хорст-Весель-Штат у гонар Хорста Веселя. 1938: Карэктоўка практычна ўсіх межаў раёнаў. 1945: Зваротнае перайменаванне: Хорст-Весель-Штат у Фрыдрыхсгайн. 1945: Абмен паміж зонамі акупацыі: вёска Вест-Штаакен каля Шпандау адыходзіць савецкай зоне, а Гатаў і частка Грос-Глініке ўваходзяць у склад раёна Шпандау, размешчанага ў брытанскай зоне. 1972: Першы абмен тэрыторыямі паміж Заходнім і Усходнім Берлінам і карэктоўка межаў раёнаў каля межаў сектараў. 1979: Вылучэнне раёна Марцан з раёнаў Ліхтэнберг і Вайсензэе. 1985: Вылучэнне раёна Гоэншонгаўзен з раёна Вайсензэе. Пераход да Вайсензэе часткі тэрыторый раёна Панкаў. 1986: Вылучэнне раёна Гелерсдорф з раёна Марцан. 1988: Другі абмен тэрыторыямі паміж Заходнім і Усходнім Берлінам і карэктоўка межаў раёнаў каля межаў сектараў. 1990: Карэктоўка межаў у сувязі з дагаворам аб аб'яднанні Германіі: вяртанне Вест-Штаакен раёну Шпандау (Гатаў і Грос-Глініке пры гэтым захаваліся ў складзе гэтага раёна) і ўваходжанне ў склад раёнаў Марцан і Гелерсдорф найбліжэйшых новабудоўляў, якія ўваходзілі раней у Арэнсфельдэ і Гёнаў. 2001: Адміністрацыйная рэформа: з 23 ранейшых раёнаў шляхам зліцця ўтвораны 12 узбуйненых акруг.

Гл. таксама Гісторыя Берліна Спіс адміністрацыйных акруг і раёнаў Берліна

Спасылкі Тэкст Закона аб Вялікім Берліне ад 1920 года з усімі зменамі да 1990 года Першы абмен тэрыторыямі, 1972 Карта другога абмену тэрыторыямі, 1988 Дагавор пра аб'яднанне Германіі ад 1990 года , усталёўвалы межы федэральнай зямлі Берлін

Катэгорыя:Гісторыя Берліна

Катэгорыя:Крыніцы права Германіі Катэгорыя:1920 год у праве Катэгорыя:1920 год у Германіі Катэгорыя:Пашырэнне гарадоў