Мэцью Раян (; нар. , Пламптан, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, брамнік нідэрландскага клуба АЗ з Алкмара і нацыянальнай зборнай Аўстраліі.

Клубная кар’ера Мэцью пачаў кар’еру ў клубе «Сентрал Кост Марынерс».

30 мая 2013 года Раян перайшоў у склад бельгійскага клуба «Бругэ», аднак сума трансферу не была разгалошана. 27 ліпеня брамнік дэбютаваў у складзе новага клуба ў першым жа матчы сезона. «Бругэ» на хатнім стадыёне атрымаў перамогу над «Шарлеруа», пры гэтым Мэцью пакінуў браму без прапушчаных галоў.

Пасля шэрагу выдатных выступаў еўрапейскія гіганты, як «Ліверпул», пачалі сачыць за брамнікамSocceroo Mat Ryan named Belgium Pro League goalkeeper of year and is being watched by Liverpool. Fox Sports.

21 ліпеня 2015 года «Валенсія» абвясціла аб падпісанні шасцігадовага кантракта з РаянамВратарь сборной Австралии Райан перешел в «Валенсию». by.tribuna.com. Аднак, Мэцью не здолеў стаць асноўным брамнікам іспанскага клуба, і ў студзені 2017 года зноў апынуўся ў Бельгіі, на правах арэнды далучыўшыся да «Генка»«Генк» арендует голкипера Райана у «Валенсии». by.tribuna.com, у складзе якога адразу замацаваўся ў аснове.

16 чэрвеня 2017 года быў набыты дэбютантам англійскай Прэм’ер-лігі «Брайтанам» за рэкордную для клуба сумуРайан перешел из «Валенсии» в «Брайтон», трансфер стал рекордным в истории английского клуба. by.tribuna.com. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2021 года быў да канца сезона арандаваны лонданскім «Арсеналам»«Арсенал» арендовал вратаря «Брайтона» Райана до конца сезона. by.tribuna.com, а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Рэал Сасьедад»«Подписать рядового Райана». «Сосьедад» приобрел вратаря «Брайтона». by.tribuna.com, дзе быў рэзервовым брамнікам.

У жніўні 2022 года быў набыты «Капенгагенам», а ў студзені 2023 года перайшоў у нідэрландскі АЗ.

Міжнародная кар’ера У 2014 годзе Раян быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай Аўстраліі на чэмпіянат свету, дзе правёў усе 3 матчы на групавым этапе. У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам Кубка Азіі.

Дасягненні

Клубныя «Сентрал Кост Марынерс»: Чэмпіён Аўстраліі (2): 2012, 2013

«Бругэ»: Уладальнік Кубка Бельгіі: 2015

Міжнародныя Аўстралія: Пераможца Кубка Азіі: 2015

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Аўстраліі Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Ігракі зборнай Аўстраліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Блэктаўн Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Сентрал Кост Марынерс Катэгорыя:Ігракі ФК Бругэ Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Генк Катэгорыя:Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сасьедад Катэгорыя:Ігракі ФК Капенгаген Катэгорыя:Ігракі ФК АЗ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе