Хоўард Уолтэр Флоры (; , Адэлаіда, Аўстралія — ) — англійскі вучоны ў галіне паталогіі і мікрабіялогіі. Член (1941) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1960-65). Замежны член АН СССР (1966).
Скончыў Адэлаідскі (1921) і Оксфардскі (1924) універсітэты. З 1926 года ў Кембрыджскім, з 1931 года ў Шэфілдскім універсітэтах. У 1935-62 гадах у Оксфардскім інстытуце У.Дана, у 1962-68 гадах рэктар каралеўскага каледжа г. Оксфард.
Навуковыя працы па паталогіі капілярнага кровазвароту, запаленчых працэсах, функцыі лімфацытаў, антыбіётыках мікробнага паходжання. Узначаліў работы па ачыстцы пеніцыліну (з Э. Б. Чэйнам) і выкарыстаў яго ў 1940 годзе для лячэння жывёл і чалавека. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1945) (разам з А.Флемінгам і Э. Б. Чэйнам).
Літаратура
Спасылкі
Біяграфія Хоўарда Флоры на сайце Нобелеўскага камітэта. Нобелеўская лекцыя Хоўарда Флоры.
Катэгорыя:Фармаколагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Ф Катэгорыя:Лаўрэаты стыпендыі Родса Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта