Чарлз Брэнтан Хагінс (; , Галіфакс, Канада — , Чыкага) — амерыканскі хірург і анколаг. Член Нацыянальнай АН ЗША (1949).
Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт у 1924 годзе. У 1956-62 гадах прафесар хірургіі Чыкагскага ўніверсітэта. У 1951-69 гадах у лабараторыі па даследаванні раку клінікі Бен-Мей (дырэктар). Навуковыя працы па гармонатэрапіі раку, біяхіміі ферментаў. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1966) (разам з Ф. Роўсам).
Літаратура
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне