Нусмір Фаіч (; нар. , Босанска-Крупа, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, нападнік клуба «Слога» з Босанскай Отакі.

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнай школы «Градзіна Срэбранік», пазней выступаў за розныя клубы Босніі і Герцагавіны. У чэрвені 2011 перайшоў у славенскі клуб «Мура 05» (Мурска-Собата). За два сезоны ў «Муры» Фаіч забіў 27 галоў у 57 матчах ва ўсіх турнірах.

У студзені 2013 года перайшоў у склад вядучага клуба Славеніі — «Марыбара». У складзе «Марыбара» двойчы выйграў чэмпіянат і Суперкубак Славеніі і адзін раз стаў уладальнікам Кубка Славеніі. Правёў у розных турнірах (чэмпіянат і Кубак Славеніі, Ліга Еўропы і Ліга Чэмпіёнаў УЕФА) за «Марыбар» 57 матчаў, забіў 24 галы.

У сезоне 2014/15 страціў месца ў аснове «Марыбара». У выніку, у лютым 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Дынама»Минское "Динамо" официально объявило о подписании 2-летнего контракта с Нусмиром Файичем (ФОТО). Аднак не здолеў замацавацца ў «Дынама» — пераважна толькі выхадзіў на замену, а з чэрвеня ўвогуле перастаў з’яўляцца на полі. 7 ліпеня 2015 года кантракт з мінскім клубам па ўзаемнай згодзе быў разарваныНусмир Файич покинул минское "Динамо".

У верасні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Віцез». У 2016—2017 гуляў за кітайскі «Сіньцзян Цяньшань Леапард» і румынскі КСУ, пасля перайшоў у баснійскую «Крупу». У ліпені 2018 года перабраўся ў клуб другога баснійскага дывізіёна «Вележ» з Мостара, выйшаў з ім у Прэм’ер-лігу, а ў ліпені 2020 года стаў іграком «Адзінства», дзе гуляў да канца года.

У жніўні 2021 года далучыўся да клуба «Б’елавар» з трэцяга дывізіёна Харватыі. У ліпені 2022 года вярнуўся ў Боснію, у клуб «Слога» з Босанскай Отакі.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Славеніі: 2011/12 Уладальнік Кубка Славеніі: 2013 Чэмпіён Славеніі (2): 2012/13, 2013/14 Уладальнік Суперкубка Славеніі (2): 2013, 2014 Пераможца Першай лігі ФБіГ: 2018/19

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Ігракі ФК Звіезда Градачац Катэгорыя:Ігракі ФК Рудар Прыедар Катэгорыя:Ігракі ФК Траўнік Катэгорыя:Ігракі ФК Мура 05 Катэгорыя:Ігракі ФК Марыбар Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцез Катэгорыя:Ігракі ФК Сіньцзян Цяньшань Леапард Катэгорыя:Ігракі ФК КСУ Краёва Катэгорыя:Ігракі ФК Крупа Катэгорыя:Ігракі ФК Вележ Мостар Катэгорыя:Ігракі ФК Адзінства Біхач Катэгорыя:Ігракі ФК Б’елавар Катэгорыя:Ігракі ФК Слога Босанска Отака