Вядомыя ўраджэнцы Санкт-Пецярбурга:
__NOTOC__
А Алена Васілеўна Абразцова (1939—2015) — савецкая і расійская оперная спявачка (мецца-сапрана), актрыса, педагог. Дзмітрый Пятровіч Агіцкі (1908—1994) — прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі. Мікалай Ільіч Аладаў (1890—1972) — беларускі савецкі кампазітар, народны артыст БССР. Аляксандр I Паўлавіч (1777—1825) — імператар Расійскай імперыі 1801—1825. Павел Аляксандравіч Аляксандраў (1866—1940) — выбітны юрыст і дзяржаўны службовец Расійскай імперыі, стацкі саветнік. Мікалай Мікалаевіч Амелька (1914—2007) — савецкі флатаводзец, адмірал. Павел Аляксандравіч Андрэеў (нар. 1992) — расійскі гандбаліст. Андрэй Сяргеевіч Аршавін (нар. 1981) — расійскі футбаліст. Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў (1884—1949) — рускі музыказнавец, кампазітар, педагог. Ірына Паўлаўна Асмус (1941—1986) — савецкая цыркавая артыстка, клоўн. Алег Ціханавіч Аўдзееў (нар. 1926) — кінааператар.
Б Восіп Іванавіч Бавэ (1784—1834) — расійскі архітэктар, знакаміты рэканструкцыяй Масквы пасля пажару 1812 года. Сямён Ільіч Багданаў (1894—1960) — савецкі ваенны дзеяч, маршал бранетанкавых войскаў, двойчы Герой Савецкага Саюза. Аляксандр Парфіравіч Барадзін (1833—1887) — рускі кампазітар і навуковец-хімік. Леанід Барысаглебскі (1912—2006) — савецкі і беларускі фізік, настаўнік. Сяргей Барысавіч Баткоўскі (1917—1995) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР. Міхаіл Сяргеевіч Баярскі (нар. 1949) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, спявак, тэлевядучы. Язэп Мацеевіч Белагаловы (1883—1928(?)) — беларускі рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч, педагог. Вольга Фёдараўна Бергольц (1910—1975) — руская паэтэса Аляксандр Аляксандравіч Блок (1880—1921) — рускі паэт-сімваліст. Іосіф Аляксандравіч Бродскі (1940—1996) — расійскі і амерыканскі паэт, эсэіст, драматург, перакладчык. Аляксандр Паўлавіч Брулоў (1798—1877) — рускі мастак і архітэктар. Карл Паўлавіч Брулоў (1799—1852) — рускі мастак, жывапісец, манументаліст, акварэліст, малявальшчык, прадстаўнік акадэмізму. Роберт Іванавіч Брычонак (1893—1972) — савецкі і беларускі генерал-лейтэнант артылерыі. Васіль Аляксандравіч Булкін (нар. 1945) — расійскі археолаг, гісторык. Аляксандр Арсенавіч Бяляеў (нар. 1947) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь.
В Агрыпіна Якаўлеўна Ваганава (1879—1951) — артыстка балета Марыінскага тэатра, балетмайстар і педагог. Мікалай Калістратавіч Вайцяхоўскі (1917—1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай і Беластоцкай абласцей у гады Вялікай Айчыннай войны. Мікалай Сяргеевіч Валуеў (нар. 1973) — расійскі баксёр-прафесіянал. Таццяна Мікалаеўна Вараб’ёва (нар. 1946) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне фізічнай, неарганічнай хіміі, хіміі цвёрдага цела. Доктар хімічных навук (2000), прафесар (2003). Міхаіл Сямёнавіч Варанцоў (1782—1856) — расійскі дзяржаўны дзеяч, граф, святлейшы князь, генерал-фельдмаршал. Леан Васілеўскі (1870—1936) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык. Мікалай Пятровіч Васілеўскі (1904—1937) — беларускі графік і жывапісец. Зінаіда Анатолеўна Васільева (1913—1999) — беларуская балерына і педагог. Народная артыстка БССР. Яўген Якаўлевіч Веснік (1923—2009) — савецкі акцёр. Народны артыст СССР (1989). Барыс Андрэевіч Вількіцкі (1885—1961) — рускі марскі афіцэр, гідрограф, геадэзіст, даследчык Арктыкі. Георгій Георгіевіч Вінберг (1905—1987) — савецкі гідрабіёлаг, заснавальнік экалагічнай энергетыкі водных жывёл у БССР. Іван Пятровіч Віталі (1794—1855) — рускі скульптар італьянскага паходжання, манументаліст, партрэтыст і педагог. Усевалад Віталевіч Вішнеўскі (1900—1951) — рускі савецкі пісьменнік. Віталь Вольскі (1901—1988) — беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Юзаф Вольф (1852—1900) — польскі гісторык. Уладзімір Іванавіч Вярнадскі (1863—1945) — расійскі і савецкі геахімік, заснавальнік біягеахіміі, адзін са стваральнікаў сучаснай канцэпцыі біясферы. Аляксандр Іванавіч Вярхоўскі (1886—1938) — расійскі ваенны дзеяч. Ваенны міністр Часавага ўрада (1917).
Г Віктар Францавіч Гайдукевіч (1904—1966) — савецкі археолаг, спецыяліст па антычнай археалогіі Паўночнага Прычарнамор’я. Якаў Якаўлевіч Гакель (1901—1965) — савецкі акіянограф. Барыс Барысавіч Галіцын (1862—1916) — рускі фізік і геафізік. Ганна Паўлаўна (1795—1865) — вялікая князёўна, каралева Нідэрландаў і вялікая герцагіня Люксембурга ў 1840—1849 гадах. Сяргей Мітрафанавіч Гарадзецкі (1884—1967) — рускі і савецкі паэт, перакладчык. Канстанцін Веньямінавіч Гей (1896—1939) — савецкі партыйны дзеяч. Мікалай Апанасавіч Герасімаў (1903—1977) — рускі і беларускі празаік. Ілья Сяргеевіч Глазуноў (1930—2017) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, педагог. Георгій Міхайлавіч Грэчка (1931—2017) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза. Карл Карлавіч Грыгаровіч (1868—1921) — беларускі скрыпач і педагог. Леў Мікалаевіч Гумілёў (1912—1992) — расійскі гісторык-этнолаг, доктар гістарычных і геаграфічных навук, філосаф. Мікалай Сцяпанавіч Гумілёў (1886—1921) — рускі паэт Срэбнага веку.
Д Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў (1925—1989) — беларускі фізіёлаг. Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў (1832—1873) — рускі этнограф, фалькларыст, педагог. Аляксандр Абрамавіч Друзь (нар. 1955) — магістр гульні «Што? Дзе? Калі?», інжэнер-сістэматэхнік.
Е Ігар Канстанцінавіч Елісееў (1917—1981) — беларускі архітэктар.
Ж Аляксандр Барысавіч Жалезнякоў (нар. 1957), рускі спецыяліст, кіраўнік работ у галіне стварэння ракетна-касмічнай тэхнікі, пісьменнік, журналіст
З Георгій Георгіевіч Замыслоўскі (1872—1920) — дэпутат III—IV Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі ад Віленскай губерніі (фракцыя правых). Андрэян Дзмітрыевіч Захараў (1761—1811) — рускі архітэктар, прадстаўнік стылю ампір. Ганна Паўлаўна Зелянкова (1923—2010) — беларускі харавы дырыжор і педагог, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Андрэй Анатольевіч Злотнікаў (нар. 1970) — беларускі палітык.
І Іван VI (1740—1764) — расійскі імператар (1740—1741) з дынастыі Раманавых. Сяргей Барысавіч Іваноў (нар. 1953) — расійскі дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Расіі (2001—2007). Мікалай Паўлавіч Ігнацьеў (1832—1908) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, дыпламат, граф, міністр унутраных спраў (1881—1882).
К Альберт Кацярынавіч Кавас (1800—1863) — італьянскі і расійскі архітэктар, будаўнік тэатраў, акадэмік архітэктуры. Міхаіл Міхайлавіч Казакоў (1934—2011) — рускі артыст, савецкі, расійскі і ізраільскі рэжысёр, акцёр тэатра і кіно. Павел Рыгоравіч Казлоўскі (1911—1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук. Уладзімір Георгіевіч Кастрыёта-Скандэрбек — кампазітар-аматар, князь. Аляксандра Міхайлаўна Калантай (1872—1952) — дзеяч міжнароднага і расійскага рэвалюцыйнага сацыялістычнага руху. Аляксандр Васільевіч Калчак (1874—1920) — расійскі адмірал, камандуючы белым рухам падчас грамадзянскай вайны ў Расіі. Георг Кантар (1845—1918) — нямецкі матэматык. Леанід Кантаровіч (1912—1986) — савецкі матэматык і эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1975). Пётр Леанідавіч Капіца (1894—1984) — савецкі фізік, акадэмік АН СССР. Алена Рыгораўна Каралёва (нар. 1939) — урач-псіхіятр. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996). Тамара Платонаўна Карсавіна (1885—1978) — вядомая руская балерына. Кірыл (нар. 1946) — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі ўсяе Русі — прадстаяцель РПЦ. Барыс Уладзіміравіч Кіт (1910—2018) — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, фізік. Вольга Чаславаўна Кірвель (нар. 1976) — беларускі вучоны, кандыдат эканамічных навук Мікалай Васільевіч Клейгельс (1850—1916) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, губернатар Санкт-Пецярбурга (1895—1904). Барыс Іванавіч Кляпацкі (1906—1966) — хірург. Доктар медыцынскіх навук (1959), прафесар (1961). Габрыэль Корбут (1862—1936) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец. Надзея Канстанцінаўна Крупская (1869—1939) — савецкая грамадская дзяячка, педагог. Жонка У. Леніна. Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў (1745—1813) — расійскі палкаводзец, генерал-фельдмаршал, святлейшы князь. Герой вайны 1812 года.
Л Уладзімір Мікалаевіч Ламсдорф (1845—1907) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, міністр замежных спраў з 1900 па 1907 год. Уладзімір Іванавіч Лебедзеў (нар. 1940) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991). Міхаіл Якаўлевіч Ленсу (1924—2006) — савецкі і беларускі філосаф. Фёдар Пятровіч Літке (1797—1882) — рускі граф, мараплавец, географ, даследчык Арктыкі, адмірал. Дзмітрый Сяргеевіч Ліхачоў (1906—1999) — савецкі і расійскі філолаг, мастацтвазнаўца, сцэнарыст, акадэмік РАН. Юрый Міхайлавіч Лотман (1922—1993) — савецкі літаратуразнаўца, культуролаг і семіётык. Валянцін Канстанцінавіч Лукашоў (1938—1998) — беларускі геахімік, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар. Павел Канстанцінавіч Любамудраў (1916—1984) — беларускі савецкі мастак-графік.
М Валянцін Мікалаевіч Малышаў (нар. 1931) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР. Ганна Марлі (1917—2006) — французская спявачка і аўтар песень. Дзмітрый Сяргеевіч Меражкоўскі (1865—1941) — рускі пісьменнік, паэт, крытык, перакладчык, гісторык, рэлігійны філосаф, грамадскі дзеяч. Леў Ільіч Мечнікаў (1838—1888) — рускі географ і сацыёлаг. Аляксандр Фёдаравіч Мідэндорф (1815—1894) — заснавальнік мерзлотазнаўства, расійскі падарожнік, географ, батанік і натураліст. Мікалай I (1796—1855) — імператар Расійскай Імперыі з 1825 па 1855 Мікалай II (1868—1918) — імператар Расійскай Імперыі з 1894 па 1917 Міхаіл Андрэевіч Міларадавіч (1771—1825) — расійскі ваенны дзеяч, герой вайны з Напалеонам, генерал ад інфантэрыі. Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч (1878—1952) — беларускі драматург і тэатральны рэжысёр. Уладзімір Мікалаевіч Мудрогін (1924—1994) — беларускі мастак. Генадзь Ільіч Мурамцаў (1931—2022) — беларускі скульптар, педагог. Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў (нар. 1965) — Прэм’ер міністр Расійскай Федэрацыі, трэці прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2008—2012).
Н Уладзімір Уладзіміравіч Набокаў (1899—1977) — рускі і амерыканскі пісьменнік. Сяргей Яўгенавіч Нарышкін (нар. 1954) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Антон Неманцэвіч (1893—1943) — беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, публіцыст.
О Георг Отс (1920—1975) — савецкі эстонскі оперны і эстрадны спявак (лірычны барытон). Народны артыст СССР.
П Павел I (1754—1801) — імператар Расіі (1796—1801) з дынастыі Раманавых. Леанід Пракопавіч Падгайскі (1934—1980) — беларускі мовазнаўца. Алег Георгіевіч Палячонак (нар. 1936) — хімік-неарганік. Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Член «American Chemical Society» (2010). Андрэй Аляксандравіч Папоў (1821—1898) — рускі флатаводзец, караблебудаўнік, адмірал. Барыс Дзмітрыевіч Парыгін (1930—2012) — савецкі філосаф, псіхолаг, заснавальнік навуковай сацыяльнай псіхалогіі ў СССР. Мікалай Платонавіч Патрушаў (нар. 1951) — расійскі дзяржаўны дзеяч, афіцэр ФСБ; генерал арміі, Герой Расійскай Федэрацыі. Ганна Паўлаўна Паўлава (1881—1931) — руская артыстка балета, адна з найвялікшых балерын XX стагоддзя. Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута (1918—1983) — савецкі гісторык, член-карэспандэнт АН СССР. Нік Перумаў (нар. 1963) — расійскі пісьменнік-фантаст, адзін з заснавальнікаў рускага фэнтэзі. Рыгор Якаўлевіч Перэльман (нар. 1966) — расійскі матэматык, першым даказаў гіпотэзу Пуанкарэ. Пётр II (1715—1730) — расійскі імператар, унук Пятра I, апошні прадстаўнік прамой мужчынскай лініі дома Раманавых. Уладзімір Якаўлевіч Проп (1895—1970) — рускі савецкі фалькларыст, уплывовы прадстаўнік фармалізму. Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін (нар. 1952) — прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2000—2008 і з 2012), прэм’ер-міністр Расійскай Федэрацыі (2008—2012).
Р Аляксандр Уладзіміравіч Рагожкін (нар. 1949) — савецкі і расійскі рэжысёр і сцэнарыст. Павел Аляксандравіч Рапапорт (1913—1988) — расійскі савецкі археолаг, гісторык архітэктуры.