Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў — сакральны комплекс у г. Мсціславе. Помнік архітэктуры барока і ракако рэспубліканскага значэння. Вядомы сваімі ўнікальнымі фрэскавымі роспісамі XVIII стагоддзя.

Гісторыя

Першым у Мсціславе прывілеем караля Жыгімонта III Вазы ў 1614 годзе быў заснаваны фарны касцёл ля падножжа Замкавай гары, пры якім ў 1637 годзе быў заснаваны кляштар кармелітаў. Касцёл пры манастыры першапачаткова быў драўляным і непрыкметным.

Аб даце будаўніцтва Успенскага кляштара і мураванага касцёла кармелітаў у Мсціславе можна меркаваць толькі па ўскосных даных, а дакладней, толькі па спасылках на ўжо не існуючыя дакументы XVII і XVIII стагоддзяў. Закладзены касцёл у 1-й палове XVII ст. на месцы старога драўлянага храма, узводзіўся Караля Якуба Мадалінскага. З 1648 года Мсціслаў быў ахоплены казацкімі хваляваннямі, у 1654 годзе пасля ўзяцця Мсціслава маскоўскімі войскамі (т. зв. «Трубяцкая разня») манахі-кармеліты былі перабіты, гэтай падзеі прысвечаны дзве цэнтральныя фрэскі храма. Дабудоўваўся касцёл значна пазней, праз некалькі дзесяцігоддзяў, у другой палове XVII стагоддзя.

Касцёл фундаментальна перабудаваны ў 1746—1750 гадах архітэктарам І. К. Глаўбіцам (перайначаныя форма даху, дэкор галоўнага фасада і інтэр'ера, завяршэнні трох'ярусных вежаў) і часткова ў 1887 годзе.

Архітэктура

Касцёл

Касцёл — мураваная трохнефная шасцістаўповая базіліка з дзвюхвежавым фасадам і пяціграннай алтарнай апсідай, да якой з поўдня прылягае кляштар — двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак, накрыты вальмавым дахам (у інтэр'еры збераглася размалёўка XIX ст.). Сцены касцёла атынкаваныя і аздобленыя пілястрамі. Драўляныя скляпенні ўнутры больш познія.

Брама

Каля касцёла пабудаваная цагляная брама, якая вырашаная ў выглядзе рознавялікіх паўцыркульных арак. Па баках брамы ўзвышаюцца невялікія пінаклі. Над шырокай цэнтральнай аркай размешчаны ступеньчаты атык.

Манументальны жывапіс

Інтэр'ер касцёла багата аздоблены лепкай і ўнікальнымі фрэскамі, якія створаны каля 1765—1767 гадоў на паўднёвай, паўночнай і алтарнай сценах галоўнага нефа і на скляпеннях. Гэты манументальны ансамбль з'яўляецца адным з найбольш значных прыкладаў насценнага жывапісу позняга барока і ракако на тэрыторыі сучаснай Беларусі і былога ВКЛ.

Аўтарам гэтых роспісаў даследчыкі лічаць манаха-марыяніна, жывапісца Францішка Неміроўскага. Яго аўтарства пацвярджаецца параўнальным пластычным аналізам з іншымі вядомымі працамі мастака. Жывапіс выкананы з шырокім выкарыстаннем тэхнікі квадратуры (ілюзорнай архітэктурнай перспектывы), якая візуальна пашырае ўнутраную прастору храма.

Іканаграфічная праграма Іканаграфічная праграма фрэсак вельмі насычаная і шматпланавая. Яна не абмяжоўваецца толькі традыцыйнымі рэлігійнымі сюжэтамі, але таксама ўключае адлюстраванне гісторыі самога кляштара і кармеліцкага ордэна.

Найбольшую гістарычную каштоўнасць маюць дзве маштабныя кампазіцыі ў цэнтральным нефе, прысвечаныя трагічным падзеям 1654 года: «Забойства ксяндзоў» і «Узяцце Мсціслава маскалямі». Апошняя фрэска мае ўнікальную гістарычную каштоўнасць яшчэ і таму, што на ёй намалявана панарама камяніц тагачаснага Мсціслава і Мсціслаўскага замка.

Апроч гэтага, цэнтральны неф упрыгожаны шэрагам іншых важных кампазіцый. Сярод іх вылучаюцца сцэны, прысвечаныя святым і выбітным дзеячам ордэна дамініканцаў, якія часта шанаваліся і кармелітамі, напрыклад, фрэска са святым Людовікам Бертранам і святым Раймундам дэ Пеньяфортам. Таксама прысутнічае выява святога Тамаша Аквінскага.

Каляровая гама размалёвак на рэлігійныя тэмы мяккая, пабудаваная пераважна на жоўта-карычневых і шэра-блакітных колерах. Сцэны на гістарычныя сюжэты маюць больш насычаную і разнастайную каляровую гаму. У кампазіцыях выразна адчуваецца перспектыўна-прасторавы план і аб'ём, характэрны для ілюзорнага жывапісу таго часу.

У прэсбітэрыі таксама размешчаны манументальныя партрэты фундатараў і дабрачынцаў кляштара, якія набываюць рысы гістарычнага дакумента эпохі.

Святары Спірыдон Стаюр; 1887—1896 — Пётр Язэпавіч Аўгло; 1903—1916? — Антоні Вікенцевіч Матусевіч; 1916? — Уладзіслаў Гжэбала; 1917—1928? — Віктар Янавіч Валентыновіч; 1936—1937 — Міхал Ігнатавіч Варнас.

Крыніцы

Літаратура 180пкс|right|thumb|Касцёл кармелітаў на паштовай марцы Беларусі

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Мсціслава Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі ракако Катэгорыя:Збудаванні Мсціслава ў стылі барока Катэгорыя:Кармеліцкія кляштары Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Іагана Глаўбіца Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Аб’екты на марках