Перамовы нармандскай чацвёркі ў Мінску (Мінск II) — рэкордныя 16-гадзінныяЛідары «нармандскай чацвёркі» пакідаюць Палац Незалежнасці // БЕЛТА перамовы ў Мінску аб урэгуляванні крызісу ва Украіне, якія прайшлі з 11 па 12 лютага 2015 года.
Перамовы праходзілі ў мінскім Палацы Незалежнасці. Спачатку прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін, Украіны Пётр Парашэнка, Францыі Франсуа Аланд і федэральны канцлер Германии Ангела Меркель сустракаліся ў вузкім складзе. Пасля амаль дзвюх гадзін перамоў лідары краін «нармандскай чацвёркі» выйшлі на сумеснае фатаграфаванне, у якім прыняў удзел і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Затым адбыліся перамовы ў пашыраным складзе, якія доўжыліся каля паўтары гадзіны. Пасля гэтага кіраўнікі дзяржаў працягнулі сустрэчу ў скарочаным фармаце«Нормандская четверка» ведет переговоры в Минске уже более 9 часов // БЕЛТА. Перамовы доўжылася рэкордныя 16 гадзін. На пытанне, чаму ўзгадненне дакумента аб урэгуляванні крызісу ва Украіне ішло так доўга, Пуцін адказаў, што гэта было выклікана нежаданнем Кіева ісці насустрач самаабвешчаным Данецкай і Луганскай народным рэспублікам.
Бакі дамовіліся пра спыненне агню з 00:00 15 лютага і канстытуцыйную рэформу ва Украіне да канца 2015 года. Подпісы пад пагадненнем паставіла толькі кантактная група. Паводле пагаднення цяжкае ўзбраенне будзе адведзена ад існуючай на той момант лініі судакранання для ўрадавых войск Украіны, а для сепаратыстаў — ад лініі за 19 верасня16-гадзінныя мінскія перамовы скончыліся дамоўленасцю пра спыненне агню.
На перамовах працавала звыш 500 журналістаў. У прыватнасці, для асвятлення сустрэчы акрэдытаваныя прадстаўнікі вядучых сусветных СМІ з Расіі, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Кубы. Мерапрыемства таксама асвятлялі журналісты з Украіны, Японіі, Чэхіі, Польшчы, Катара, Нідэрландаў, Іспаніі, Грузіі, Нарвегіі, Швейцарыі, Італіі.
Паралельна ў Мінску пры пасрэдніцтве Расіі і АБСЕ праходзілі перамовы прадстаўнікоў бакоў украінскага канфлікту ў фармаце кантактнай групы.
Спасылкі
Сюжэты : Сустрэча ў «нармандскім фармаце» ў Мінску // БЕЛТА
Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Падзеі 11 лютага Катэгорыя:Падзеі 12 лютага Катэгорыя:2015 год у Мінску