Бо́лцікскі — ручай у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Страча. Даўжыня 2,3 км. З’яўляецца пратокай паміж возерам Вялікі Болцік і ракой Страча. Вадазбор пад лесам, часткова забалочаны. Рэчышча натуральнае, шырынёй да 3 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні камяністае. У сярэднім цячэнні створаны дзве сажалкі.
Спасылкі Ручай Болцікскі / Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі»
Катэгорыя:Басейн Страчы Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна