Другое мінскае пагадненне — комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, узгоднены на саміце ў Мінску 11—12 лютага 2015 года лідарамі Германіі, Францыі, Украіны, Расіі ў фармаце «нармандскай чацвёркі», і падпісаны кантактнай групай, якая складаецца з прадстаўнікоў Расіі, Украіны, Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік з мэтай дээскалацыі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.
22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе.
Кантактная група Дакумент, узгоднены лідарамі «нармандскай чацвёркі», падпісалі наступныя асобы: border|22px АБСЕ: Пасол Хайдзі Тальявіні. Украіна: Другі Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Расія: Пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў. ДНР: Аляксандр Захарчанка. ЛНР: Ігар Платніцкі.
Скасаванне пагаднення У лютым 2022 года на фоне вострага крызісу паміж Расіяй і шэрагам краін Захаду з-за патэнцыяльнай пагрозы тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, звязанай з нарошчваннем расійскіх войскаў і ўзбраенняў паблізу расійска-ўкраінскай мяжы, кіраўнікі самаабвешчаных ДНР і ЛНР звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасць рэспублік. Звароты падтрымалі ўсе члены Савета бяспекі, а 21 лютага 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў указы пра прызнанне незалежнасці і суверэнітэту рэспублік. 22 лютага 2022 года У. Пуцін заявіў, што пасля прызнання Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік Мінскіх пагадненняў больш не існуе. Паводле слоў У. Пуціна, Расія была вымушана прыняць рашэнне пра прызнанне ДНР і ЛНР з-за нібыта нежадання Украіны выконваць Мінскія пагадненні, якія фактычна былі «забітыя» задоўга да прызнання народных рэспублік Данбаса.
Спасылкі
Катэгорыя:Падзеі 11 лютага Катэгорыя:Падзеі 12 лютага Катэгорыя:Люты 2015 года Катэгорыя:2015 год у Беларусі Катэгорыя:Вайна на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Гісторыя ДНР Катэгорыя:Гісторыя ЛНР