Обрынская сядзіба — сядзіба ў Обрыне (цяпер пасёлак Першамайскі) Карэліцкага раёна, якая існавала ў XIX — першай палове XX стагоддзя.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1837 годзе на беразе р. Обрынка. Належаў роду Обрынскіх, потым — Кашчыцаў.

У палацы была вядомая калекцыя фарфору, творы выяўленчага мастацтва, архіў.

Архітэктура

Меў рысы позняга класіцызму і несапраўднай готыкі. Складаўся з трохпавярховых мураваных будынкаў — асноўнага аб'ёму і двух флігеляў, злучаных крытымі пераходамі і завершаных складанымі ламанымі дахамі. Цэнтральны рызаліт асноўнага аб'ёму, вылучаны на галоўным фасадзе аркаднымі лоджыямі, завяршаўся мезанінам у выглядзе атыка з трохвугольным франтонам. Сцены расчлянёныя прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі прафіляванымі ліштвамі і завершанымі франтончыкамі. Адзін флігель меў у завяршэнні вежачку з шатровым пакрыццём, другі — разнастайны псеўдагатычны дэкор (парэбрыкі, аркатура, разеткі, абрамленні ў выглядзе спічастых арак і какошнікаў, круглыя вокны-люнеты і інш.).

Апроч палацу, у маёнтку меліся млыны, рэзідэнцыя з муру, фруктовыя сады.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Палацы Беларусі Катэгорыя:Славутасці Карэліцкага раёна Катэгорыя:Абрынскія Катэгорыя:Кашыцы Катэгорыя:Раеўскія (род) Катэгорыя:З’явіліся ў 1837 годзе Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Першамайскі Пасёлак