Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Пінску на гандлёвай плошчы (сучасная пл. Леніна), які існаваў у XVIII — першай палове XX ст. Разбураныя ў 1950-я гады.

Архітэктура

У XVIII ст. пабудаваныя два паралельныя драўляныя гандлёвыя рады, якія складаліся з 129 крам і ўтваралі гандлёвую вуліцу. Крамы былі аб'яднаныя слупавымі галерэямі і накрытыя гонтавым дахам, кожная крама мела самастойны ўваход. У пачатку XIX ст. на іх месцы пастаўленыя мураваныя гандлёвыя рады — два паралельныя корпусы (мелі рысы стылю класіцызму) з двухбаковай арыентацыяй крам. Падоўжаныя фасады былі аздоблены аркаднымі галерэямі, тарцы фланкіраваныя папярочнымі аб'ёмамі, кожны з іх уключаў па тры ўзаемазвязаныя крамы. Былі накрытыя двухсхільнымі дахамі. Рытм фасадаў стваралі пралёты аркад і лапаткі паміж імі.

Літаратура Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Плошча Леніна (Пінск) Катэгорыя:Гандлёвыя рады Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Пінска ў стылі класіцызм Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Пінска Катэгорыя:Зніклі ў 1950-я гады Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі