Міхалі́нава, Грабеніцкае возера — возера ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Мошна, за 7 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Лёзна, за 0,15 км на ўсход ад вёскі Міхалінава.
Плошча паверхні возера 0,28 км² (0,31Морфометрические параметры озёр Витебской области — С. 278. ). Даўжыня 1,06 (1,03) км, найбольшая шырыня 0,42 (0,4) км, даўжыня берагавой лініі 2,7 (2,65, 2,74) км. Найбольшая глыбіня 8,9 м, сярэдняя 4,19 м. Аб’ём вады ў возеры 1,3 млн м³. Плошча вадазбору 3,74 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 15 м. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-26. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1981 год.
Спасылкі Гребеницое // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь». Общая характеристика озёр Витебской области — С. 114. Гребеницое // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь». Морфометрические параметры озёр Витебской области — С. 278. Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси, т. 2. Печёнова О. Предками названо: происхождение названий населённых пунктов, рек и озёр Лиозненского района
Катэгорыя:Азёры Лёзненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы