Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм, помнік драўлянага дойлідства ў цэнтры в. Опаль (Іванаўскі раён).
Гісторыя
Пабудавана ў 1796 годзе з дрэва як уніяцкая. Часткова перабудаваная і адрамантаваная ў XIX ст..НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.
Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура Прамавугольная ў плане трохнефная базіліка са зрэзанымі вугламі ў алтарнай частцы. Цэнтральны, вышэйшы за бакавыя, неф завершаны двухсхільным дахам. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваныя брусамі-ланаткамі, вокны прамавугольныя і паўцыркульныя (у цэнтральным нефе). Спачатку галоўны фасад фланкіравалі две вежы абапал трохвугольнага франтону. Пры перабудове вежы разабраныя, фасад аформлены васьмікалонным порцікам (пазней калоны схаваны шалёўкай тамбуру).
Інтэр'ер
Інтэр'ер падзелены чатырма слупамі на нефы. Хоры на двух слупах пераходзяць уздоўж бакавых сцен цэнтральнага нефа ў кансольна-бэлечныя балюстрадныя галерэйкі. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. 3-ярусным іканастасам, пакрытым арнаментальнай разьбой; царскія вароты вырашаны контражурнай скразной разьбой на матыў вінаграднай лазы з гронкамі, сярод спляценняў якіх укампанаваны 6 таблетак-клеймаў з выявамі 4 евангелістаў і абразом «Благавешчанне». Мастацкую каштоўнасць уяўляюць драўляная скульптура мяжы 18 — 19 ст. «Укрыжаванне», абразы таго ж часу «Спас Пантакратар», «Святы Панцеляіман», «Маці Божая Замілаванне».
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Опаль Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Заходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1796 год у Беларусі