Маланкаадвод — прыстасаванне для аховы будынкаў, прамысловых, транспартных, сельскагаспадарчых і іншых збудаванняў ад прамых удараў маланкі. Складаецца з металічнага стрыжня або троса, які ўзвышаецца і злучаны з надзейным зазямленнем. Ахоўная зона маланкаадвода з адным вертыкульным стрыжнем мае форму конуса, радыус асновы якога роўны вышыні маланкаадвода. Правады зазямлення выбіраюцца так, каб не плавіліся токам маланкі пры адводзе зараду ў зямлю. Маланкаадводы часам няправільна называюць громаадводам. Метад аховы ад навальнічных разрадаў з дапамогай маланкаадвода прапанаваў Бенджамін Франклін.

Літаратура

Большая политехническая энциклопедия / Рязанцев В. Д. — М.: Мир и образование, 2011.

Спасылкі

Молниеотвод // Партал Усерасійскага добраахвотнага пажарнага таварыства

Катэгорыя:Маланка