Людвішча — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Гуры.
Плошча паверхні возера 0,25 (0,32) км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Плошча вадазбору 2 км². Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады ў возеры 0,22 млн м³. Схілы катлавіны маюць вышыню да 7 м, паўночныя і заходнія невыразныя. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі нізкія, на захадзе возера забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. На большых глыбінях дно возера высланае сапрапелем. Значна зарастае падводнай расліннасцю. У паўночнай частцы возера злучаецца з сістэмай меліярацыйных каналаў і праз яе — з ракой Нача.
Літаратура
Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 4.
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)