Цібо Стары (; 880/890 — раней 942) — віконт Блуа (906), віконт Тура (908), граф Тура і Блуа (магч. 940). Родапачынальнік Цібальдзінаў, вядомых як дом дэ Блуа.

Паходзіў з шляхетнага франка-бургундскага роду. У пачатку X стагоддзя прыбыў на берагі ніжняй Луары.

Імя першай яго жонкі невядома. Другой яго жонкай стала Рыхільда Буржская, таксама вядомая як Рыхільда Мэнская (каля 890 — каля 942). Яе паходжанне да канца не вядома. Паводле адной версіі, яна дачка Гуга (каля 862—892), графа Буржа і Ратхільды (каля 871 — каля 928), дачкі караля Карла Лысага і Рыхільды Ардэнскай. Паводле іншай, унучка Бернара (каля 840 — каля 880), маркіза Готыі, графа Пуацье, Буржа і Ацёна.

Існуе таксама версія, што другой жонкай Цібо Старога была Рыхільда дэ Блуа, дачка Роберта Моцнага, графа Парыжа і Тура і сястра каралёў Эда і Роберта I.

Сям'я і дзеці 1-я жонка: невядомая, адзін сын: Цібо Шэльма, які стаў спадчыннікам бацькі

2-я жонка: Рыхільда Буржская (Мэнская) ці Рыхільда дэ Блуа, сын і адна або дзве дачкі: Рышар (пам. 969), архібіскуп буржскі дачка: 1-ы шлюб: герцаг Ален II Брэтонскі (910—952) 2-і шлюб: граф Анжу Фульк II Добры (пам. 958) 3-і шлюб: Гілдуін III дэ Панцье (933/945—1009), граф дэ Мандзідзье.

Літаратура Pierre Riché, Les Carolingiens, une famille qui fit l'Europe, 1983 Jean-Charles Volkmann, Bien connaître les généalogies des rois de France ISBN 2-87747-208-6 Michel Mourre, Le petit Mourre. Dictionnaire d'Histoire universelle ISBN 978-2-04-732194-2 Jean Gouget — Thierry Le Hête, Les comtes de Blois et de Champagne et leur descendance agnatique

Спасылкі

Катэгорыя:Графы Блуа Катэгорыя:Графы Тура Катэгорыя:Дом дэ Блуа-Шампань Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя