Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 17 — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 13 і 15 уяўляе сабой вялікім аб'ёмны будынак, які мае адзіны план сіметрычнай кампазіцыі, адзіны дваровы фасад. У будынках размешчаны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Архітэктура Дом № 17 уяўляе сабой трохпавярховы будынак, падзелены па гарызанталі карнізным поясам. Першы паверх дома прарэзаны лучковымі вокнамі, якія на другім паверсе маюць ліштвы з сандрыкамі. Цэнтр агульнага з дамамі № 13 і 15 дваровага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам з плоскімі лапаткамі па вуглах і ступеньчатым атыкам. Бакавыя рызаліты дваровага фасада завершаны трохвугольнымі люкарнамі. На другім паверсе праходзіць лёгкая драўляная галерэя, на якую вядзе лесвіца.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Максіма Багдановіча (Мінск) Катэгорыя:Траецкае прадмесце Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску