Петр Ірачак (; нар. , , Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Фастаў» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера Раннія гады Кар’ера Петра пачалася ў моладзевай камандзе клуба «Сокал» з яго роднага горада. Затым Ірачак стаў іграком «Баніка» з Сокалава. Двойчы клуб аддаваў яго ў арэнду, у «Бульдоцы» і ў «Славію». За моладзевы склад «Баніка» Петр выступаў на працягу дзесяці гадоў, а затым два гады гуляў у асноўнай камандзе. З 2008 па 2011 гады ён быў іграком «Вікторыі» з Пльзені, у яе складзе стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Вольфсбург» У пачатку 2012 года іграка набыў нямецкі «Вольфсбург»Чешский полузащитник Йирачек согласовал контракт с «Вольфсбургом». championat.com, у складзе «ваўкоў» Ірачак дэбютаваў 21 студзеня, у сустрэчы 18-га тура супраць «Кёльна». Петр выйшаў у стартавым складзе і на 80-й хвіліне саступіў месца Жазуэ. 10 лютага Ірачак упершыню вызначыўся за «Вольфсбург», забіўшы 2 галы ў браму «Фрайбурга».

«Гамбург» Улетку 2012 года перабраўся ў іншы нямецкі клуб «Гамбург», дзе гуляў на працягу трох гадоў.

Вяртанне ў Чэхію У жніўні 2015 года стала вядома, што Ірачак пакідае «Гамбург» і вяртаецца ў Чэхію, у пражскую «Спарту»Ирачек переходит из «Гамбурга» в «Спарту». by.tribuna.com. Сезон 2016/17 ігрок правёў у арэндзе ў клубе «Ябланец», а ўлетку 2017 года перайшоў у «Фастаў».

Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Чэхіі Петр дэбютаваў 3 верасня 2011 года ў адборачным матчы на чэмпіянат Еўропы супраць зборнай Шатландыі. Першы гол забіў праз 1,5 месяцы, паразіўшы браму зборнай Чарнагорыі.

Дасягненні «Вікторыя» Чэмпіён Чэхіі: 2011

Крыніцы

Спасылкі

Прафайл на сайце championat.com

Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Фастаў Злін Катэгорыя:Ігракі ФК Ябланец Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Вольфсбург Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Пльзень Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Сокалаў