Анатоль Паўлавіч Хільке́віч (, вёска Бярозаўка, , Мінская вобласць — ) — беларускі філосаф, палкоўнік КДБ. Доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Біяграфія Нарадзіўся 11 чэрвеня 1934 года ў вёсцы Бярозаўка Слуцкага раёна Мінскай вобласці БССР.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1957 годзе. З 1965 года працаваў у Нацыянальным інстытуце бяспекі (у 1976—1978 гадах — начальнік кафедры, у 1978—1991 гадах — намеснік начальніка інстытута). З 2000 года працаваў у Мінскім інстытуце кіравання.

Памёр 13 верасня 2005 года.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі і метадалогіі пазнання, праблемах логікі, псіхалогіі, методыкі вывучэння і фарміравання асобы.

Сярод апублікаваных прац: Гносеологическая природа гипотезы. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 159 с.: черт.; 20 см; Проблема расширения традиционной силлогистики. — Мн.: Изд-во БГУ, 1981. — 190 с. : ил. ; 17 см. — Библиогр.: с. 185—187 (51 назв.). — Имен. указ.: с. 188—189; Логико-методологический анализ решения проблем в человеческой деятельности : автореферат дис. … доктора философских наук : 09.00.01. — Минск, 1993. — 56 с. : ил.; Решение проблем в науке, технике, практической деятельности : А. П. Хилькевич — Москва: Наука, 1999. — 202с. : ил. — ISBN 5-02-013243-8.; К вопросу о строгости традиционной силлогистики // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. — 2005. — № 1. — С. 36—42.

Літаратура

Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Палкоўнікі Беларусі