Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо (нар. , г. п. , цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі акварэліст, графік.

Біяграфія Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1972 годзе.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Творчасць Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю, асацыятыўнасцю вобразных канструкцый, манументальнасцю кампазіцыйнай пабудовы, экспрэсіўнасцю і падкрэсленай дэкаратыўнасцю: серыі «Запаляр’е» (1979—1984), «Паазер’е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Храмы» (1993), «Рака часу» (1998), кампазіцыі «Піліп» (1980), «Возера Снуды. Гай» (1995). Аўтар афармленчых работ.

Сям’я Мае сыноў Аляксандра, Паўла, Антона і дачку Ксенію, якія таксама выбралі творчыя прафесіі.

Літаратура

Шапо Уладзімір // Жывапіс, графіка, скульптура (Наваполацк, 1958—1998) [Выяўленчы матэрыял] : каталог / аўт. уступ. арт. В. Шушко.— Наваполацк : Беларус. саюз мастакоў, 1998. — С. 6. Шапо Уладзімір Дзмітрыевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 606. — На беларус. і англ. мовах.

Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Беларусі