Ёган Лукас фон Гільдэбрант (, Генуя — ) — аўстрыйскі архітэктар; адзін з вядучых прадстаўнікоў аўстрыйскага барока.

Біяграфія Вучыўся ў Рыме ў К.Фантаны. Служыў інжынерам у арміі прынца Яўгена Савойскага (з 1701 года прыдворны інжынер). У манументальных пабудовах багатыя рытмічныя чляненні працяглых фасадаў і пышная арнаментыка спалучалася са строгай сіметрычнасцю планіроўкі: палацы Даўн-Кінскі (1713-16), Бельведэр Ніжні (1714-16) і Верхні (1721-22; усе ў Вене).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Аўстрыі