Амірбек Джурабаеў (нар. ) — таджыкскі футбаліст, паўабаронца малайзійскага клуба «Кедах» з Алур-Сетара.

Клубная кар’ера Выступаў за моладзевую каманду маскоўскага ЦСКА. У 2014 годзе стаў іграком таджыкскага клуба «Хайр». Разам з «Хайрам» атрымаў срэбраныя медалі чэмпіянату 2014.

23 лютага 2015 пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Джурабаев и Мартынюк подписали соглашения с «Шахтером». У «Шахцёры» гуляў за дубль, за асноўны склад так і не дэбютаваў, хоць трывала з’яўляўся на лаўцы запасных. 14 ліпеня 2015 года кантракт па ўзаемнай згодзе быў разарваны«Шахтер» расстался с Амирбеком Джурабаевым.

У студзені 2016 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але не падышоў гэтаму клубуДжурабаев и Мирзаев не подошли «Белшине». У першай палове 2016 года гуляў за «Баркчы», а ў чэрвені перайшоў у стан дзейнага чэмпіёна Таджыкістана — клуб «Істыклол», з якім тройчы выйграў чэмпіёнскі тытул.

У ліпені 2019 года папоўніў склад узбекскага клуба «Наўбахор» з Намангана. У жніўні 2020 года вярнуўся ў «Істыклол». У сакавіку 2022 года далучыўся да філіпінскага клуба «Юнайтэд Сіці», а ў снежні 2022 года падпісаў кантракт з малайзійскім «Кедахам».

Міжнародная кар’ера З’яўляўся іграком моладзевай зборнай Таджыкістана. 7 чэрвеня 2014 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Таджыкістана ў таварыскім матчы супраць Эстоніі.

Дасягненні Чэмпіён Таджыкістана (5): 2016, 2017, 2018, 2020, 2021 Срэбраны прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2014 Уладальнік Кубка Таджыкістана (2): 2016, 2018 Уладальнік Суперкубка Таджыкістана (2): 2018, 2019 Уладальнік Кубка Філіпінаў: 2022

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Таджыкістана Катэгорыя:Ігракі зборнай Таджыкістана па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Хайр Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Баркчы Катэгорыя:Ігракі ФК Істыклол Душанбэ Катэгорыя:Ігракі ФК Наўбахор Катэгорыя:Ігракі ФК Юнайтэд Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Кедах