Ян Вертонген (; нар. , Сінт-Ніклас, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, абаронца клуба «Андэрлехт» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Клубная кар’ера Раннія гады Ян разам са сваімі двума братамі пачаў займацца футболам у дзіцячай камандзе ў вёсачцы Тылродэ, недалёка ад Сінт-Нікласа. Затым ва ўзросце 12 гадоў патрапіў у юнацкую каманду антверпенскага клуба «Жэрміналь Беерсхот»Jan Vertonghen is thuis in Mokum. ad.nl. Менавіта адтуль, 15-гадовы Вертонген у 2003 годзе перайшоў у амстэрдамскі «Аякс». Улетку 2006 года Ян быў пераведзены галоўным трэнерам Хенкам тэн Катэ ў асноўны склад каманды. Афіцыйны дэбют Яна адбыўся 23 жніўня 2006 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў 2006/07 супраць дацкага «Капенгагена». Вертонген у матчы выйшаў на замену на 61-й хвіліне, замяніўшы абаронцу Хедвігеса Мадура. Матч скончыўся гасцявой перамогай «Капенгагена» з лікам 0:2, і нягледзячы на тое, што ў першым матчы «Аякс» перамог у гасцях 1:2Копенгаген — Аякс (1:2) . uefa.com., датчане выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў дзякуючы розніцы забітых і прапушчаных мячоў. 3 снежня 2006 года Вертонген дэбютаваў у Эрэдывізіі ў хатнім матчы супраць «Вілема II». 31 студзеня 2007 года Ян быў аддадзены ў арэнду ў клуб «РКК Валвейк»Vertonghen op huurbasis naar RKC. ajax.nl., за які дэбютаваў 3 лютага ў гасцявым матчы супраць клуба НАК, дзе яго каманда саступіла з лікам 2:1.
«Тотэнхэм Хотспур» 12 ліпеня 2012 года сайт лонданскага «Тотэнхэма» паведаміў аб падпісанні кантракта з ВертонгенамJan completes move. tottenhamhotspur.com«Тоттенхэм» объявил о трансфере Вертонгена. Sports.ru. 29 верасня 2012 года Ян, у шостым туры чэмпіянату Англіі, забіў свой першы гол за «шпораў» у браму «Манчэстэр Юнайтэд»«Тоттенхэм» прервал победную серию «Манчестер Юнайтед» на «Олд Траффорд»..
Пасля васьмі гадоў у клубе, пакінуў «Тотэнхэм Хотспур» у якасці свабоднага агента ў ліпені 2020 годаВертонген и Ворм ушли из «Тоттенхэма». by.tribuna.com.
«Бенфіка» У жніўні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Бенфікай».
«Андэрлехт» У верасні 2020 года перайшоў у брусельскі «Андэрлехт».
Міжнародная кар’ера У сярэдзіне мая 2007 года Ян атрымаў выклік у асноўную зборную Бельгіі, разам з ім з моладзевай зборнай быў выкліканы Фарыс Аруна. У матчы супраць зборнай Партугаліі, які адбыўся 2 чэрвеня 2007 года ў Бруселі, Ян дэбютаваў у складзе зборнай, але бельгійцы дома саступілі з лікам 1:2.
Дасягненні Аякс: Чэмпіён Нідэрландаў (2): 2011, 2012 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2010
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК РКК Валвейк Катэгорыя:Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Андэрлехт Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года