Шэйн Патрык Лонг (; нар. , Гортнаху, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (2007—2021).

Клубная кар’ера

Раннія гады У дзяцінстве быў таленавітым хёрлерам, і ў складзе каманды «Тыперэры GAA» ўдзельнічаў у двух паўфіналах моладзевага чэмпіянату Ірландыі па хёрлінгу.

«Корк Сіці» Лонг быў заўважаны футбольным трэнерам «Корк Сіці» Петам Доланам, і з 1 ліпеня 2004 года Шэйн пачаў трэніравацца ў дублюючым складзе каманды. У асноўны склад трапіў да пачатку сезона 2005 года, у сувязі з тым, што месца зрушанага з пасады Долана заняў Даміен Рычардсан. Новы трэнер заўважыў талент маладога нападніка і дазволіў яму дэбютаваць у чэмпіянаце Ірландыі ў сакавіку 2005 года.

«Рэдынг» У «Рэдынгу» Лонг выступаў з 2005 года. Першая яго гульня за англійскі клуб адбылася 17 красавіка 2006 года ў хатнім матчы са «Сток Сіці» (3:1).

«Вест Бромвіч Альбіён» У жніўні 2011 года Лонг падпісаў кантракт на 3 гады з клубам «Вест Бромвіч Альбіён», дзе выступаў у кашулі з нумарам 9. Дэбютаваў за «драздоў» 14 жніўня 2011 года ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», дзе адразу ж забіў гол.

«Хал Сіці» 17 студзеня 2014 года Лонг падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гады, сума кантракт не была аб’яўленаLong Signs For The Tigers . Hull City AFC.. Дэбютаваў за новы клуб 28 студзеня ў матчы з «Крыстал Пэлас», дзе ігракі «Хала» трывалі паражэнне з лікам 1:0Crystal Palace Hull. BBC Sport. У сваім наступным матчы супраць «Тотэнхэма» 1 лютага Шэйн адкрыў лік гульні, якая скончылася ўнічыю 1:1.

«Саўтгемптан» Сезон 2014/15 пачаў разам з «Хал Сіці» ў матчах Лігі Еўропы, аднак 14 жніўня 2014 года было аб’яўлена пра пераход іграка ў склад «Саўтгемптана», з якім Шэйн падпісаў 4-гадовы кантракт. Лічыцца, што ігрок павінен замяніць Рыкі Ламберта, які ўлетку таго ж года прыяднаўся да складу «Ліверпула».

У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Борнмут» да канца сезона, пасля вярнуўся ў «Саўтгемптан». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

Вяртанне ў «Рэдынг» У ліпені 2022 года вярнуўся ў У «Рэдынг», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Па заканчэнні сезона 2022/23 пакінуў клуб.

Міжнародная кар’ера Пачаўшы гуляць за «Рэдынг» ў Англіі ў сезоне 2005/06, прыняў першы ўдзел у міжнародных матчах, патрапіўшы ў заяўку моладзевай зборнай ІрландыіRepublic of Ireland: Under 19 — Squad Profile. Футбольная асацыяцыя Ірландыі. З-за траўмаў яго таварышча па «Рэдынгу» Кевіна Дойла і іграка «Сандэрленда» Стывена ЭліятаLong ready to make Republic debut. BBC Sport, Лонг атрымаў шанц выступіць у складзе асноўнай зборнай. Дэбют адбыўся 7 лютага 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына (2:1)San Marino 1-2 Rep of Ireland. BBC Sport.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Ірландыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ірландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Корк Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Рэдынг Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Хал Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут