Шон Патрык Сент-Леджэр-Хол (; нар. , Соліхал каля Бірмінгема, Англія) — ірландскі і англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (2009—2013). Кар’ера Сент-Леджэра пачалася ў горадзе Пітэрбора. Ён трапляў у «Прэстан Норт Энд», а таксама некаторы час правёў у арэндзе ў клубе «Мідлсбра» да свайго пераезду ў стан «Лестэр Сіці» ў 2011 годзе.
Кар’ера «Пітэрбора Юнайтэд» Кар’ера Сент-Леджэра пачалася з моладзевага складу каманды «Пітэрбора Юнайтэд», пасля якога ён патрапіў у яе асноўны склад у 2002 годзе. У гэтым клубе, у асноўным, выконваў ролю цэнтральнага абаронцы, аднак часам выступаў і ў ролі апорнага паўабаронцы.
«Прэстан Норт Энд» У ліпені 2006 года Сент-Леджэр падпісаў кантракт з клубам «Прэстан Норт Энд» на тры гады за ганарар у 225 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
«Мідлсбра» У верасні 2009 года ён, на правах арэнды, перайшоў у «Мідлсбра» з правам падоўжыць арэнду ў зімовае трансфернае акноSt Ledger completes Boro switch. BBC Sport, але каманды не здолелі дамовіцца, і абаронцу прыйшлося вярнуцца ў «Прэстан Норт Энд»Strachan reveals St Ledger talks. Skysports. Яго дэбют за «Мідлсбра» адбыўся 15 верасня 2009 года ў матчы супраць «Шэфілд Уэнсдэй» (3:1), а першы гол ён забіў 26 верасня ў гульні супраць «Ковентры Сіці» (2:2).
«Лестэр Сіці» 3 2011 па 2014 гады з’яўляўся іграком «Лестэр Сіці». 9 мая 2014 года пакінуў клуб пасля таго як скончыўся тэрмін дзеяння кантракта.
Амерыканскія клубы 27 лістапада 2014 года Сент-Леджэр стаў іграком «Іпсвіч Таўн», падпісаўшы кароткатэрміновы кантракт, але не правёў за клуб ніводнага матча і ўжо ў снежні пакінуў яго.
5 сакавіка 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з клубам амерыканскай МЛС «Арланда Сіці». Аднак, у жніўні таго ж года кантракт быў разарваны, прычынай стаў пропуск іграком некалькіх дзён трэніровак. Неўзабаве стаў іграком іншага амерыканскага клуба «Каларада Рэпідс». У сезоне 2016 не выступаў, і па яго заканчэнні пакінуў «Каларада Рэпідс».
Вяртанне ў Англію У кастрычніку 2017 года перайшоў у клуб пятага англійскага дывізіёна «Соліхал Мурс», за які згуляў у адным матчы Кубка Англіі. У студзені 2018 года перабраўся ў «Гайзлі», дзе стаў таксама гуляючым трэнерам. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2018/19.
Пасля стаў працаваць скаўтам у «Лестэр Сіці».
Міжнародная кар’ера Не зважаючы на тое, што Сент-Леджэр і нарадзіўся ў Англіі, але ўсё ж ён палічыў за лепшае гуляць за сваю гістарычную радзіму, як у свой час і яго дзядуля з горада Карлоў. Яго дэбют за зборную Ірландыі адбыўся 6 чэрвеня 2009 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2010 года супраць зборнай Балгарыі, які скончыўся з лікам 1:1Sean St. Ledger. Футбольная Асацыяцыя Ірландыі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Ірландыі Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ірландыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пітэрбора Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Стывенідж Катэгорыя:Ігракі ФК Прэстан Норт Энд Катэгорыя:Ігракі ФК Мідлсбра Катэгорыя:Ігракі ФК Лестэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Мілуал Катэгорыя:Ігракі ФК Іпсвіч Таўн Катэгорыя:Ігракі ФК Арланда Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Каларада Рэпідс Катэгорыя:Ігракі ФК Соліхал Мурс Катэгорыя:Ігракі ФК Гайзлі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Ірландыі Катэгорыя:Трэнеры ФК Гайзлі