Установа адукацыі «Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж» Белкаапсаюза — былая дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова, дзейнічала ў Полацку ў 1959-2021 гадах.

Гісторыя Створаны ў 1959 годзе як Полацкі кааператыўны тэхнікум. 1966 — на базе тэхнікума адкрыта вучылішча па падрыхтоўцы прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў. 1969 — тэхнікум перайменаваны ў політэхнічны. 1993 — тэхнікум і вучылішча аб'яднаны ў вучэбна-вытворчы комплекс «ПТВ — тэхнікум». 2000 — «ПТВ-тэхнікум» ператвораны ў Полацкі гандлёва-тэхналагічны каледж. Уведзена двухузроўневая падрыхтоўка: I-ы ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі; II-гі ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі. 2007 год — адкрыта спецыялізацыя «Інфармацыйнае забеспячэнне бізнесу» па завочнай форме навучання. 2008 год — распачата падрыхтоўка па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». 2009 — адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцяў» на завочным аддзяленні. 2013 — адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці «Рознічныя паслугі ў банку». У 2021 годзе каледж расфарміраваны, будынкі навучальнай установы перададзены на баланс Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа.

Матэрыяльная база Каледж меў 3 навучальныя корпусы з абсталяванымі навучальнымі кабінетамі і лабараторыямі, з 6 камп'ютарнымі класамі, вучэбнай крамай, бібліятэкай з чытальнай залай, спартыўнай залай, буфетам. Іншагароднія навучэнцы забяспечваліся інтэрнатам, у якім была сталовая на 80 пасадачных месцаў.

Літаратура

Катэгорыя:Каледжы паводле алфавіта Катэгорыя:Каледжы Полацка Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:XX стагоддзе ў Полацку Катэгорыя:Белкаапсаюз