Васіль Львовіч Глі́нскі па мянушцы Цёмны, Сляпы (каля — ) — князь з роду Глінскіх, намеснік васілішскі (1501), слонімскі (1505—1506), староста берасцейскі (1506—1507), падстолі вялікі літоўскі (1503—1508).
Біяграфія
Другі сын князя Льва Барысавіча Глінскага, служэбніка князя Івана Юр’евіча Мсціслаўскага.
Валодаў Ласасіным у Слонімскім павеце і іншымі маёнткамі. У 1508 годзе падтрымаў свайго малодшага брата Міхаіла ў мяцежы супраць цэнтральнай улады. Пасля паразы разам з іншымі мяцежнікамі перабраўся ў Маскву, атрымаў ва ўладанне Мядынь.
Мянушку «Цёмны» («сляпы») атрымаў з-за праблем са зрокам (не блытаць з вялікім князем маскоўскім Васілём II).
Сям’я
У шлюбе з меў сыноў , Івана і , а таксама дачку Алену, якая пазней была другой жонкай вялікага князя Васіля III і маці цара Івана IV.
Літаратура
Спасылкі
Васіль Львовіч Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты берасцейскія Катэгорыя:Старосты слонімскія Катэгорыя:Старосты васілішскія Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў