«І векавечны толькі край…» — зборнік навукова-папулярных эсэ, напісаны Алесем Мікалаевічам Карлюкевічам у 2000 годзе. Кніга была надрукавана мінскім выдавецтвам «Полымя» тыражом экзэмпляраў.
Апісанне кнігі На падставе дакументальных крыніц і малавядомых даследаванняў аўтар расказвае пра ўраджэнцаў Беларусі, якія сваімі справамі, самаахвярнай працай, высокім талентам услаўлялі не толькі айчыну, але і суседнія, і нават далёкія краіны. Іншыя дадзеныя У якасці эпіграфа да кнігі аўтарам выкарыстаны верш Рыгора Барадуліна «Радзімазнаўства — мудрая навука…».
Значнасць твора Кніга натхніла пісьменніка Сяргея Макарэвіча на напісанне «Край мой верасовы» — зборніка краязнаўчых эсэ, прысвечаных асобам, якія нарадзіліся на Вілейшчыне альбо звязаныя з гэтым краем.
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальная проза Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Кнігі 2000 года Катэгорыя:Творы Алеся Карлюкевіча