Зайцава — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна. Размешчана на аўтадарозе (Дымаўшчына - Старое Сяло) за 10 км на захад ад Віцебска.
Гісторыя У 1784 г. вёска належала Іосіфу Паўлавічу Багамольцу. У пачатку XX ст. вёска Зайцава Мішкаўскай воласці Віцебскага павета адносілася да Княжацкага сельскага таварыства. У вёсцы было 17 двароў, 91 жыхар. У кастрычніку 1943 г. вёска была знішчана нацысцкімі акупацыйнымі ўладамі (разбураныя ўсе 20 дамоў). Пасля Вялікай Айчыннай вайны адноўлена на ранейшым месцы.
Насельніцтва 116 жыхароў (2009) Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна