Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве — адзін з «вышынных будынкаў», пабудаваны ў вусці Яўзы ў 1938—1952 гадах. Аўтары праекта — Дз. М. Чачулін, А. К. Расткоўскі, інжынер Л. М. Гохман. Курыраваў будаўніцтва, у тым ліку, настаяў на выбары пляцоўкі для будаўніцтва дома Лаўрэнцій БерыяЛокоткова Ж. Сталинский зуб. Столичная вечерняя газета № 210, 16 декабря 2003, с. 31.
Дом, які замыкае перспектыву ад Крамля да вусця Яўзы, будаваўся ў 1938—1940 і 1948—1952 гадах. Цэнтральны аб'ём налічвае 26 паверхаў (32 разам з тэхнічнымі паверхамі) і мае вышыню 176 м. У гмаху размешчаны 540 кватэр, з іх 336 двухпакаёвых, 173 трохпакаёвых, 18 чатырохпакаёвых і 13 аднапакаёвых кватэр. Да яго прылягае «стары», 9-павярховы жылы корпус, які выходзіць на Маскву-раку, спраектаваны тымі ж аўтарамі ў 1938 годзе і завершаны ў 1940-м. Усяго ў будынку знаходзяцца 700 кватэр, крамы, паштовае аддзяленне, кінатэатр «Ілюзіён» (базавы кінатэатр Дзяржфільмафонда; выходзіць на Вялікі Вацін завулак), музей-кватэра Г. С. Уланавай.
Спасылкі
Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай на сайце СовАрх.ру Сталінскія гмахі - Будынак на Кацельніцкай набярэжнай
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Масквы Катэгорыя:Небаскробы Расіі Катэгорыя:Жылыя будынкі Расіі Катэгорыя:Сталінская архітэктура Катэгорыя:Сталінскія гмахі Катэгорыя:Таганскі раён Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 150 да 199 метраў Катэгорыя:Дзмітрый Чачулін