Альбі́нкі (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 22 км на захад ад Баранавічаў, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Назва Фіксавалася слонімскае прозвішча Альбін, жалудоцкае Альбіновічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-Y9LJ-6?i=515&cat=2356543https://kolekcijos.biblioteka.vu.lt/objects/990004119861008452#00124. Ёсць латышскія Albins, Albīnishttps://uzvardi.lv/surname/664187.

Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У пачатку XX стагоддзя 7 двароў, 90 жыхароў.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района.

Насельніцтва 9 двароў, 88 жыхароў (1897) 71 жыхар (1939) 96 жыхароў (1959) 82 жыхары (1970) 20 двароў, 35 жыхароў (1998) 7 гаспадарак, 17 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жамчужненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна