Муніцыпалітэт (, , ад ) — самакіравальная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з выразна вызначанай тэрыторыяй і насельніцтвам, якое пражывае на гэтай тэрыторыі (звычайна група населеных пунктаў, горад, пасёлак ці вёска) .
Фактычна, у розных краінах свету муніцыпалітэтамі называюць два тыпы адміністрацыйных адзінак: Гарадскія муніцыпалітэты — адміністрацыйныя адзінкі, якія ўключаюць галоўным чынам тэрыторыю (звычайна буйнога) горада і суіснуюць з адміністрацыйнымі адзінкамі таго ж узроўню, якія ўключаюць пераважна сельскія раёны. У такіх выпадках органамі кіравання звычайна з'яўляюцца мэр і гарадскі савет (ці муніцыпальны савет).
У некаторых краінах муніцыпалітэт з'яўляецца адзінай адміністрацыйнай адзінкай пэўнага ўзроўню (звычайна 2-га ці 3-га), незалежна ад наяўнасці і колькасці ў іх гарадоў. У многіх з такіх краін муніцыпалітэт — найменшая адміністрацыйная адзінка, якая кіруецца выбарнымі органамі. У такіх выпадках паняцце муніцыпалітэт з'яўляецца сінонімам паняццяў абшчына, камуна і воласць і выкарыстоўваецца ў беларускай мове, толькі калі ў арыгінальнай мове выкарыстоўваецца аналагічнае слова. Пры гэтым варта мець на ўвазе, што ў некаторых мовах адпаведнае слова (напрыклад, ) з'яўляецца асноўным словам для перадачы адміністрацыйных адзінак мясцовага ўзроўню і, у прыватнасці, для перакладу слоў «камуна» і «абшчына».
У Расіі ўжываецца тэрмін муніцыпальнае ўтварэнне, якое выкарыстоўваецца як агульнае слова для тых адміністрацыйных адзінак, якія адрозніваюцца ад суб'ектаў федэрацыі (гэта значыць 2-га ці 3-га ўзроўняў) і ў якіх існуе самакіраванне. У некаторых выпадках (напрыклад, у Яраслаўлі), муніцыпалітэтам называецца гарадскі парламентМуніцыпалітэт горада Яраслаўля .
У іншых краінах Муніцыпалітэт з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай наступных краін свету:
2-гі ўзровень Муніцыпалітэты Азербайджана () Муніцыпалітэты Анголы () Муніцыпалітэты Бразіліі () Муніцыпалітэты Бермудаў () — 2 гарады Муніцыпалітэты Венесуэлы () Муніцыпалітэты Гватэмалы () Муніцыпалітэты Гандураса () Муніцыпалітэты Грузіі () Муніцыпалітэты Дамініканскай Рэспублікі () Гарадскія муніцыпалітэты Інданезіі () Муніцыпалітэты Камбоджы (, кронг) — гарады
3-ці ўзровень Муніцыпалітэты Аргенціны () Муніцыпалітэты Балівіі () Муніцыпалітэты Зімбабвэ ()
4-ы ўзровень ()
Гл. таксама Муніцыпій Немуніцыпальная тэрыторыя Мясцовае самакіраванне
Спасылкі
Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі Катэгорыя:Мясцовае самакіраванне