Клеапа́тра (, — літаральна «слаўная бацькам») — жаночае імя грэчаскага паходжання, якое карысталася асаблівай папулярнасцю ў антычнай Македоніі. Часта гэта імя можна сустрэць у эліністычных дзяржавах Селеўкідаў і Пталамеяў. Прысутнічае і ў праваслаўных святцах.
Гістарычныя персаналіі Клеапатра Іерусалімская — пятая жонка Ірада Вялікага, маці Ірада Філіпа II У гісторыі гэта імя насілі многія царыцы з македонскай дынастыі Аргеадаў, пазней Пталамеяў і Селеўкідаў. Найбольш вядомыя: Клеапатра — жонка македонскага цара Пердыкі II у 2-й палове V ст. да н.э. Клеапатра — жонка македонскага цара Архелая, маці македонскага цара Арэста. Клеапатра (* 355 да н.э.- † 336 да н.э.) — апошняя жонка македонскага цара Філіпа II Клеапатра (* 354 да н.э.- † 308 да н.э.) — сястра Аляксандра Македонскага і царыца Эпіра. Клеапатра I Сіра (* 215 да н.э.- † 177 да н.э.) — жонка егіпецкага цара Пталамея V, дачка сірыйскага цара Антыёха III ад Лаадыкі Клеапатра II (* 185 да н.э.- † 115 да н.э.) — дачка Пталамея V ад Клеапатры I, родная сястра і жонка Пталамея VI, потым жонка (і родная сястра) Пталамея VIII Клеапатра III (* 161 да н.э.- † 101 да н.э.) — дачка Пталамея VI ад Клеапатры II, пляменніца і жонка Пталамея VIII Клеапатра Тэя (* 164 да н.э.- † 121 да н.э.) — іншая дачка Пталамея VI ад Клеапатры II, жонка сірыйскіх цароў Аляксандра I Баласа і Дэметрыя II Нікатара Клеапатра IV (* 138 да н.э.- † 112 да н.э.) — дачка Пталамея VIII ад Клеапатры III, сястра і жонка Пталамея IX, пасля выгнання з Егіпта жонка сірыйскага цара Антыёха IX Клеапатра Селена I (* 135 да н.э.- † 69 да н.э.) — 2-я дачка Пталамея VIII ад Клеапатры III, сястра і жонка Пталамея IX, потым верагодна Пталамея X, потым жонка сірыйскага цара Антыёха VIII, Антыёха IX, Антыёха X і маці цара Антыёха XIII. Клеапатра Берэніка царыца Егіпта з 81 па 80 г да н.э., і магчыма з 101 па 88 г да н.э. замест са сваім мужам-дзядзькоў Пталамеем X Аляксандрам. Нарадзілася ў 120 г да н.э., дачка Пталамея IX Латира і Клеапатры Селены. Клеапатра VI Трыфаена (* 100 да н.э.- † 57 да н.э.) — дачка Пталамея X, стрыечная сястра і жонка Пталамея XII Клеапатра VII Філапатар (* 69 да н.э.- † 30 да н.э.) — апошняя і самая вядомая егіпецкая царыца дынастыі Пталамеяў, дачка Пталамея XII ад верагодна Клеапатры VI, сястра і жонка Пталамея XIII і Пталамея XIV, палюбоўніца Юлія Цэзара і Марка Антонія. Клеапатра Селена II (* 40 да н.э.- † 6 н.э.) — дачка Марка Антонія і Клеапатры VII, царыца Кірэнаікі, пасля 20 г. да н.э. царыца Нумідыі. Клеапатра Алхімістка (III/IV стагоддзе) — егіпецкі алхімік. Клеапатра Пантыйская (110 да н.э.—58 да н.э.) — пантыйская прынцэса. У хрысціянскай рэлігіі шануецца таксама блажэнная Клеапатра, набожная ўдава з Палесціны (пам. 327); яе памяць 1 лістапада (19 кастрычніка).
Міфалагічныя імёны дачка месенскага героя Ідаса (удзельніка Калідонскага палявання і паходу арганаўтаў); жонка Мелеагра. дачка бога сіверу Барэя, жонка Фінея, які выгнаў яе з дому дзеля Ідэі, дачкі Дардана. Клеапатра — локрыйская дзева, якая стала жрыцай Афіны.
Гл. таксама Клеапатра (фільм) 216 Клеапатра — астэроід у Сонечнай сістэме. Cleopatra — анімэ. Клеапатра — кратар на Венеры. Kleopatra — KDE-дадатак для кіравання сертыфікатамі. Клеапатра — раман, напісаны Генры Райдэрам Хагардам.
Катэгорыя:Жаночыя імёны Катэгорыя:Імёны грэчаскага паходжання