Андрэй Лебедзеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца наваполацкага «Нафтана».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе спачатку гуляў за дубль, а ў сезоне 2009 стаў прыцягвацца да асноўнага складу.

У студзені 2010 года падпісаў кантракт з аўстрыйскім клубам «Рапід» з Вены да лета 2013 года. Выступаў, аднак, за другую каманду «Рапіда», а пасля стаў аддавацца ў арэнды. Па заканчэнні кантракта з «Рапідам» улетку 2013 года перайшоў у клуб «Фёрст», з якім гуляў у Другой аўстрыйскай Бундэслізе. Па выніках сезона 2013/14 «Фёрст» вылецеў у Рэгіянальную лігу. Лебедзеў яшчэ некаторы час працягваў выступаць за клуб, але ў канцы 2014 года пакінуў яго.

У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». У складзе «Нафтана» стаў гуляць у апорнай зоне, пераважна выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў Наваполацк.

Пасля зыходу з «Нафтана» адправіўся на прагляд у мінскае «Дынама», але не падышоў сталічнаму клубу. У выніку вярнуўся ў «Віцебск» і ў лютым падпісаў кантракт. У пачатку сезона выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, з-за якой да канца сезона зноў толькі выхадзіў на замену.

У снежні 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама». Хутка замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы дынамаўцаў. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб і неўзабаве перайшоў у казахстанскі «Жэтысу», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2019 стаў з’яўляцца на полі нерэгулярна. Пакінуў «Жэтысу» па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2019 года. У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», а ў лютым 2020 года вярнуўся ў «Жэтысу», аднак з’яўляўся на полі рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Віцебскам». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам. Пакінуў «Віцебск» па пагадненні бакоў у ліпені 2022 года. У жніўні 2022 года папоўніў склад «Мінска», дзе хутка стаў асноўным абаронцам. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.

У чэрвені 2023 года далучыўся да казахстанскага клуба «Хан-Тэнгры». Пакінуў каманду ў верасні 2023 года. У сакавіку 2024 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана».

Міжнародная кар’ера У 2009 выступаў за юніёрскую зборную Беларусі ў кваліфікацыйным раўдзе чэмпіянату Еўропы. Пасля гуляў таксама за моладзевую зборную Беларусі.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Рапід Вена Катэгорыя:Ігракі ФК Лустэнау 07 Катэгорыя:Ігракі ФК Фёрст Вена Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хан-Тэнгры Алматы