Поль Ралан Бебей Кінге (, нар. , Дуала, Камерун) — камерунскі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Прафесійную кар’еру пачаў у клубах роднага горада Дуала. Улетку 2009 года адправіўся ў турэцкі клуб «Газіянтэп Бююкшэхір Беледыеспор», але ўжо праз два месяцы вярнуўся ў Камерун. У 2012 годзе гуляў за бельгійскі клуб «Блейд-Гом», пасля на працягу двух гадоў выступаў у Таджыкістане за «Хайр», з якім станавіўся бронзавым і срэбраным прызёрам мясцовага чэмпіянату.
Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў гродзенскім «Нёмане», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт. Здолеў замацавацца ў аснове гродзенцаў. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.
Па заканчэнні сезона 2015 мусіў вярнуцца з арэнды ў «Хайр», але «Нёман» меў намер пакінуць іграка ў сябе. У сакавіку 2016 года клубы здолелі дамовіцца, але Поль не меў магчымасці прыляцець з Камеруна ў Гродна з-за адсутнасці сродкаў. 29 сакавіка, усё ж такі прыбыўшы ў Гродна, падпісаў новы кантракт з «Нёманам». У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы.
У лютым 2017 года зноў прыбыў у Гродна пасля зімняга перапынку і падпісаў новы двухгадовы кантракт. У сезоне 2017 замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы гродзенцаў, заставаўся ім і ў сезоне 2018. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі.
У пачатку 2020 года апынуўся па-за складам «Нёмана», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў лютым 2020 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера У складзе алімпійскай зборнай Камеруна выступаў у 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, правёў 3 матчы.
16 кастрычніка 2012 года згуляў за нацыянальную зборную Камеруна ў таварыскім матчы супраць Калумбіі.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2014 Бронзавы прызёр чэмпіянату Таджыкістана: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі зборнай Камеруна па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дуала Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Лез Астр Катэгорыя:Ігракі ФК Газіянтэп Катэгорыя:Ігракі ФК БХ Брусель Катэгорыя:Ігракі ФК Хайр Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года