А́льберт Ке́сельрынг (; 30 лістапада 1885, Марктстэфт — 16 ліпеня 1960, Бад-Наўгайм) — генерал-фельдмаршал люфтвафэ. Кесельрынг, які ўдзельнічаў у абедзвюх сусветных войнах, стаў адным з самых паспяховых камандзіраў Трэцяга рэйха, ён з’яўляецца адным з 27 узнагароджаных Рыцарскім крыжом з Дубовым Лісцем, Мячамі і Дыяментамі. Атрымаў мянушкі «Усмешлівы Альберт» () ад Саюзнікаў і «Дзядзька Альберт» () ад сваіх салдатаў, бо быў адным з самых папулярных нямецкіх генералаў Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Альберт Кесельрынг нарадзіўся ў Марктстэфце, Баварыя, 30 лістапада 1885 года ў Карла Адольфа Кесельрынга, школьнага настаўніка і члена гарадскога савета, і Разіны Кесельрынг, яго кузіны. Дзяцінства Альберт правёў у Марктстэфце, дзе яго сваякі валодалі броварам з 1688 года.

Скончыўшы ў 1904 годзе класічную сярэднюю школу ў Байрэйце, Кесельрынг пачаў ваенную кар’еру фанен-юнкерам, яго родам войскаў стала артылерыя. У 1912 годзе ён скончыў вучобу на назіральніка рэкагнасцыровачнага аэрастата. Кесельрынг служыў як на Заходнім, так і на Усходнім франтах Першай сусветнай вайны, пасля чаго быў пераведзены для працы ў генеральным штабе. Паваеннае скарачэнне арміі не закранула Кесельрынга, ён заставаўся ў ёй да 1933 года, калі быў пераведзены ў адміністрацыйны дэпартамент Рэйхсміністэрства авіяцыі. На гэтай пасадзе ён браў удзел у аднаўленні авіяцыйнай прамысловасці краіны, пасля чаго ў 1936—1938 гадах узначальваў штаб люфтвафэ.

Падчас Другой сусветнай вайны Кесельрынг камандаваў паветранымі флотамі ў Польскай і Французскай кампаніях, бітве за Брытанію і аперацыі «Барбароса». Як галоўнакамандуючы на поўдні, ён кіраваў нямецкімі войскамі на Міжземнаморскім тэатры, у тым ліку Паўночнаафрыканскай кампаніяй. Кесельрынг стрымліваў Саюзнікаў на Італьянскім фронце да кастрычніка 1944 года, калі патрапіў у аўтакатастрофу. На заключным этапе вайны ён камандаваў нямецкімі войскамі на Заходнім фронце. Кесельрынг заваяваў павагу Саюзнікаў як умелы камандуючы высокага рангу, аднак яго рэпутацыю азмрочылі злачынствы, здзейсненыя войскамі пад яго камандаваннем у Італіі.

Пасля вайны Кесельрынг быў асуджаны за ваенныя злачынствы і прысуджаны да смяротнага пакарання, пазней прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне. Кампанія палітыкаў і СМІ прывяла да яго вызвалення ў 1952 годзе, нібы па стане здароўя. Пасля вызвалення прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці рэваншысцкіх арганізацый, узначальваў адроджаную арганізацыю «Стальны шлем»«Стальны шлем».

Кесельрынг з’яўляецца адным з усяго толькі дзвюх генерал-фельдмаршалаў (другі — Эрых фон Манштэйн), якія выдалі пасля вайны мемуары, — «Soldat bis zum letzten Tag» (Салдат да апошняга дня).

Літаратура

Гордиенко А. Н. Командиры Второй мировой войны. Т. 2., Мн., 1998. ISBN 985-437-627-3

Спасылкі

Катэгорыя:Германскія генерал-фельдмаршалы Катэгорыя:Згаданыя ў Вермахтберыхце Катэгорыя:Ваенныя злачынцы Катэгорыя:Мемуарысты Германіі Катэгорыя:Артылерысты Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны