Алесь Сучок (сапраўднае імя Пётр Навумавіч Дабрыян; іншы псеўданім Вл. Вашык; 7(20).10., в. Ахматава, Алатырскі павет, Сімбірская губерня, цяпер Алатырскі раён, Чувашыя — , станцыя Азярніца, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія З сям'і бежанцаў 1-й сусветнай вайны, якія паходзілі з Слонімскага павета. У 1922 годзе вярнуўся з бацькамі з бежанства на радзіму — у вёску Какошчычы (Слонімскі раён).
У 1932 годзе скончыўшы пяць класаў у польскай школе ў вёсцы Мяльканавічы, працаваў на гаспадарцы. 16.1.1934 года за арганізацыю дэманстрацыі мяльканавіцкіх вучняў, якія патрабавалі праводзіць заняткі на беларускай мове, арыштаваны. Уцёк з-пад арышту. Затым сакратар Азярніцкага падпольнага райкама камсамола Заходняй Беларусі. Зноў арыштаваны 30.7.1934 года і ў верасні 1935 года асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Беластоцкую турму. Пазней Алесь Сучок сведчыў, што пісаць пачаў «яшчэ будучы ў Слонімскай турме. Паперы і алоўка мець у камеры не дазвалялася, але ўхітрыўся пісаць… алюмініевай лыжкай на сцяне». Вызвалены па амністыі ў 1937 годзе. У 1938 годзе ў часопісе «Шлях моладзі» з'явіўся першы верш Алеся Сучка — «Я бачыў». Зноў арыштаваны 27.4.1939 года і без суда адпраўлены ў лагер Картуз-Бяроза. Вызвалены ў верасні 1939 года. Працаваў у Слонімскай раённай газеце «Вольная праца».
У час 2-й сусветнай вайны сакратар падпольнага антынацысцкага камітэта, супрацоўнік падпольнай газеты «Вольная праца». З верасня 1944 2-гі сакратар Слонімскага РК ЛКСМБ. З кастр. 1944 да 1946 служыў у Савецкай арміі.
У 1948—50 загадчык Азярніцкага сельскага Дома культуры. У 1950—53 старшыня Азярніцкага сельсавета, у 1953—55 інструктар Слонімскага РК КПБ. Затым працаваў у калгасе, на чыгуначнай станцыі. З 1959 зноў пачаў выступаць з вершамі (газ. «Гродзенская праўда», час. «Сельская гаспадарка Беларусі»). З 1978 пенсіянер.
Памёр года. Пахаваны ў вёсцы Азярніца.
Творчасць У вершах услаўляў імкненне да свабоды, мужнасць чалавека-змагара. У пасляваенных творах пераважаюць грамадзянскія матывы, пейзажная лірыка.
Бібліяграфія Алесь Сучок, «Захацелася шчасця», паэтычны зборнік, 2012
Літаратура
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Вязні Бяроза-Картузскага канцлагера Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чувашыі Катэгорыя:Падпольшчыкі Вялікай Айчыннай вайны