«Сан-Паўлу» () — бразільскі футбольны клуб з горада Сан-Паўлу. Шасціразовы чэмпіён Бразіліі. Трохразовы ўладальнік Кубка Лібертадорэс. «Сан-Паўлу» — адзін з самы паспяховых клубаў у бразільскім футболе. Клуб гуляе ў чэмпіянаце штата Сан-Паўлу і ў Серыі А чэмпіянату Бразіліі, а таксама ўваходзіць у спіс клубаў, якія ніколі не выляталі з вышэйшага дывізіёна чэмпіянату Бразіліі.

Найбольш паспяховымі для клуба лічацца 1990-я гады, калі пад кіраўніцтвам трэнера Тэле Сантана «Сан-Паўлу» атрымаў перамогу ў трох розыгрышах чэмпіянату штата і аднойчы ў Серыі А, а таксама ў шэрагу міжнародных спаборніцтваў. Перамогі ў двух Кубках Лібертадорэс у 1992 і 1993 гадах якраз прыпадаюць на гэты час. Даволі паспяховымі з’яўляюцца і 2000-я гады, калі клуб тройчы запар стаў чэмпіёнам краіны і аднойчы стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс.

«Сан-Паўлу» з’яўляецца трэцім клубам паводле колькасці прыхільнікаў, маючы на сваім раунку больш за 17 мільёнаў прыхільнікаў. Традыцыйнамі для хатніх матчаў клуба з’яўляюцца белая кашуля з двума гарызантальнымі палосамі, адна з якіх чырвоная, а іншая чорная, белыя шорты і шкарпэткі. Хатнім стадыёнам з’яўляецца пляцоўка «Марумбі», якая здольная змясціць 67 052 чалавек.

Дасягненні Чэмпіён Бразіліі: 6 1977, 1986, 1991, 2006, 2007, 2008

Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 22 1931, 1943, 1945, 1946, 1948, 1949, 1953, 1957, 1970, 1971, 1975, 1980, 1981, 1985, 1987, 1989, 1991, 1992, 1998, 2000, 2005, 2021

Кубак Лібертадорэс: 3 1992, 1993, 2005

Рэкопа Паўднёвай Амерыкі: 1 1993, 1994

Кубак КАНМЕБОЛ: 1 1994

Суперкубак Лібертадорэс: 1 1993

Міжкантынентальны кубак: 2 1992, 1993

Клубны чэмпіянат свету: 3 2005

Склад Станам на люты 2024 года.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Сан-Паўлу