Ігар Дзедусенка (нар. , Маладзечна) — беларускі класічны гітарыст.

Нарадзіўся ў музычнай сям'і і вельмі рана выявіў свой музычны талент. Вучобу распачаў ва ўзросце 7 гадоў пад апекай Карла Пагоцкага. Ужо праз год здабыў сваю першую ўзнагароду.

Працягваў навуку ў Акадэміі музыкі ў Мінску, а пасля ў Познані ў класе Лукаша Курапачэўскага, які прызнаў яго адным з найвялікшых талентаў у Польшчы  за апошніх 10 гадоў. Згодна з яго меркаваннем, маладога музыку адрознівае «небывалая ўражлівасць і музычная фантазія, якія рэдка можна спаткаць у такім маладым узросце. Ігар без сумненняў належыць да вузкага грона гітарыстаў, якія на гітары граюць сапраўдную музыку!».

Выконвае творы розных эпох і стыляў. У рэпертуары ёсць класіка нароўні з папулярнай ці рэлігійная музыкай. Таксама рэалізуе шмат аўтарскіх праектаў, супрацоўнічае з таленавітымі сучаснымі кампазітарамі з усяго свету.

Жыве і працуе ў Познані, Польшча.

Узнагароды 1999 — Галоўны прыз на Міжнародным конкурсе па класічнай гітары ў г. Элк (Польшча) 2002 — Галоўны прыз на Міжнародным конкурсе па класічнай гітары ў г. Гіралтоўцэ (Славакія) 2003 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным фестывалі ў г. Санок (Польшча) 2004  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Крыніца (Польшча)  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Крута Гора (Чэхія) 2005  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе «GitAs» у г. Кіеў (Украіна)  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Санок (Польшча)  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Zruc nad Sazavou (Чэхія) 2006  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе «Віртуозы гітары» ў г. Санкт-Пецярбург (Расія)  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Сегед (Венгрыя)  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Фельберт (Германія)</span> 2007  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Веймар (Германія)  — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Крута Гора (Чэхія) 2008 — Галоўны прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Фельберт (Германія) 2009 — Галоўны прыз на Рэспубліканскім конкурсе сярод выканаўцаў на народных інструментах (Беларусь) 2011 — Трэці прыз на Міжнародным гітарным конкурсе «Luys Milan» (Іспанія) 2012  — Другі прыз на Міжнародным гітарным конкурсе ў г. Берлін (Германія)  — Галоўны прыз на Міжнародным музычным конкурсе «Залатая гітара» у г. Познань (Польшча)

Спасылкі Афіцыйны сайт Ігара Дзедусенкі Ігар Дзедусенка на last.by http://queenguitar.by/content/vypusk-%E2%84%96-2-gitarist-igor-dedusenko

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечне Катэгорыя:Гітарысты Беларусі